18:00 12.05.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Берасцейшчына напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў

“Сітуацыя ў рэгіёнах адлюстроўвае агульны стан у апазіцыйным лагеры, але мае свае асаблівасці”, – адзначае старшыня Берасцейскай абласной суполкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Маслоўскі. Паводле яго, на Берасцейшчыне ў год прэзідэнцкіх выбараў склаліся дзве асноўныя грамадска-палітычныя кааліцыі:
– Кампанія “Народны рэферэндум”, якая ў большасці сваіх сябраў падтрымала вылучыць на пасаду кандыдата ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч. З другога боку – “Талака”, якая па Берасцейшчыне заявіла толькі пра кампанію назірання і кампанію Статкевіча.
Найбольш верагоднай датай правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі называецца 15-га лістапада. Нядаўна старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына паведаміла, што дакладную дату выбараў агучаць у жніўні. Апазіцыя так і не дамовілася ні пра адзінага кандыдата, ні пра адзіную стратэгію на гэтую выбарчую кампанію. Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты з 2010 года – Мікалай Статкевіч – да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |