14:30 24.01.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Берасцейцы даслалі звароты кіраўніку дзяржавы

Некалькі дзясяткаў зваротаў да кіраўніка дзяржавы накіравалі берасцейскія актывісты кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ разам з прадстаўнікамі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Да дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ужо было накіравана 50 тысяч подпісаў за правядзенне Народнага рэферэндума. Аднак ніякай рэакцыі на гэтыя подпісы не было, на сесіі іх не сталі нават разглядаць, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:

- Зараз мы прапанавалі нашым прыхільнікам, каб кожны з іх звярнуўся праз сайт да кіраўніка дзяржавы з прапановай: паколькі адбылася пазачарговая сесія і яна не разгледзела важны зварот, пад якім падпісаліся 50 тыс грамадзян, то мы просім уключыць у павестку дня сесіі пытанне аб прызначэнні Народнага рэферэндума.

Па Берасцейскай вобласці на дадзены момант сабрана больш за дзесяць тысяч подпісаў у падтрымку Народнага рэферэндума. Другую частку подпісаў на рэспубліканскім узроўні плануецца накіраваць на разгляд кіраўніка дзяржавы.

Беларускае Радыё Рацыя

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме