23:15 16.04.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Беларускія апазіцыянеры сустрэліся з амерыканскімі сенатарамі
Беларускі бок прадстаўлялі кіраўнікі партыяў і грамадскіх кампаніяў — Анатоль Лябедзька (АГП), Уладзімір Някляеў ("Гавары праўду"), Ірына Вештард (БСДП), Аляксей Янукевіч (ПБНФ), Павел Севярынец (аргкамітэт БХД). Амерыканская дэлегацыя складалася з чатырох сенатараў на чале з Джонам Макейнам.
Як паведаміў у каментары Еўрарадыё Анатоль Лябедзька, сустрэча адбылася з ініцыятывы амерыканцаў. Прычым самі сенатары болей слухалі беларусаў, чым давалі нейкія парады ці рэкамендацыі. Падчас сустрэчы закраналі не толькі перспектывы беларуска-амерыканскіх адносінаў.
Лябедзька:"Значная частка часу была прысвечаная падзеям ва Украіне. Гэта ўплывае на ўсіх. І ад таго, як там будуць разгортвацца падзеі, залежыць і перспектыва нашай краіны. Калі там мірныя сцэнары, калі там рэформы, то гэта тое, што нам патрэбна. І гэта дае мажлівасць і нам развіваць з Украінай стасункі. І гэта не палохае тады беларусаў ісці на перамены — наадварот, матывуе іх".
Акрамя таго, кажа Лябедзька, абмяркоўваліся прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў 2015 годзе. Па яго словах, амерыканцы зацікаўленыя ў адзінстве прыхільнікаў пераменаў, у адзіным апазіцыйным кандыдаце. Але вырашаць — самім беларусам.
Фота Макейна — jarkesypolitical.com
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
4 мая 2024
« | Май 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |