23:31 28.03.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Белаазёрская міліцыя не знайшла вінаватых у распаўсюдзе паклёпніцкіх улётак

Актывісту “Гавары праўду” Валянціну Лазарэнкаву на яго скаргу знайсці вінаватых у вырабе і распаўсюдзе ўлётак паклёпніцкага зместу на яго адрас у горадзе Белаазёрску міліцыя адказала, што знайсці не ўявілася магчымым, і адміністрацыйная справа закрыта.

Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што 5 дзён, якія міліцыя адвяла на пошукі, недастатковыа. Маглі б тэрмін павялічыць і да 2 месяцаў. Актывіст звярнуў увагу на тое, што ўлёткі былі выраблены з парушэннем заканадаўства РБ, без выходных дадзеных.

Сам Лазарэнкаў да паклёпніцкіх улётак бачыць датычнасць спецслужб. Ён з’яўляўся кандыдатам на выбарах у Палату прадстаўнікоў па Бярозаўскаму раёну, у Белаазёрску яго добра ведаюць людзі і часта звяртаюцца па дапамогу. І паклёпам стараюцца адвабіць ад яго людзей.

Нягледзячы на сумнеў у тым, што вінаватыя будуць знойдзены, Лазарэнкаў накіраваў чарговую скаргу -- ужо ў Бярозаўскі райаддзел міліцыі.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме