18:15 08.05.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Барысаўскія прадпрымальнікі пратэстуюць (вiдэа)

Міліцыя вырашыла аформiць увечары 7 траўня чатыры пратаколы на асоб з незарэгістраванага Камітэта выратавання прадпрымальніцтва (КВП) з Менска, Гомеля і Барысава.

Капітанам міліцыі і старшым інспектарам Барысаўскага РУУС Сяргеем Якімовічам складзеныя 7 траўня пратаколы на шэраг удзельнікаў КВП, а менавіта – на аднаго з лідэраў пратэстнага прадпрымальніцкага руху ў Беларусі менчука Аляксандра Макаева, гомельскага прадпрымальніка і грамадскага актывіста Міхаіла Латышава, кіраўніка Менскай абласной арганізацыі незарэгістраванай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Пракаповіча і старшыню Барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Абрамовіча. Апошні з'явіўся арганізатарам несанкцыянаванага мітынгу пратэсту прадпрымальнікаў 7 траўня ў Барысаве з 15 да 16 гадзін ля галоўнага ўваходу на рынак «КУП Барысаўскі гарадскі стадыён» пад лозунгамі адмены дыскрымінацыйных для індывідуальных прадпрымальнікаў, на думку КВП, прэзідэнцкіх указаў Аляксандра Лукашэнкі, перш за ўсё указа №222. За арганізацыю і ўдзел у гэтым пратестным мерапрыемстве чатыром згаданым асобам Сяргей Якімовіч прыпісаў парушэнне пункта 23.34 КоАП РБ. Пра гэта, у прыватнасці, распавёў тэлеканал «Белсат» у сваім відэароліку:


Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме