19:00 14.04.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Барацьба з карупцыянэрамі актывізуецца пад выбары, — Алег Воўчак

У апошнія месяцы ў Беларусі часьцей арыштоўваюць чыноўнікаў паводле абвінавачаньняў у карупцыі і махінацыях.
Гэта ў інтэрвію Радыё Свабода зазначыў экс-сьледчы пракуратуры, праваабаронца Алег Воўчак.
Такую актывізацыю праваабаронца зьвязвае з годам прэзыдэнцкіх выбараў: тэма барацьбы з рознага кшталту карупцыянэрамі заўсёды актыўна выкарыстоўвалася ўладамі.
Акрамя таго, улады разьлічваюць праз канфіскацыю ўласнасьці карупцыянэраў папоўніць бюджэт.
«Бюджэт трэба напаўняць, трэба шукаць грошы. Я думаю, што любую буйную фірму, якая працуе за бюджэтныя грошы, можна праверыць — і там заўсёды нешта знойдзецца. Сытуацыя эканамічная складаная, таму, я думаю, будуць зьяўляцца крымінальныя справы, будуць канфіскоўвацца дамы і машыны. Проста я яшчэ ў 2007 годзе казаў, што тыя катэджы, якія чыноўнікі адбудоўваюць, гэта проста пастка для іх у будучыні, таму што яны ня змогуць даказаць, якім чынам яны гэта зарабілі», — кажа Воўчак.
Пры гэтым Воўчак канстатуе, што, безумоўна, у сфэры ўвагі праваахоўных органаў арыштаваныя апынуліся даўно: часам па эканамічных справах зьбіраньне і назапашваньне інфармацыі апэратыўнымі органамі можа займаць 1–2 гады.
Нагадаем, апошнім часам стала вядома пра некалькі гучных крымінальных спраў. Сярод іх:
- справа ашмянскіх мытнікаў, якіх абвінавачваюць у арганізацыі шырокамаштабнай схемы ўхіленьня ад выплаты мытных плацяжоў (арыштавана 19 чалавек);
- справа дырэктара «Авіякампанія Трансавіяэкспарт»;
- справа дырэктара «Мінаблаўтатранс»;
- справа старшыні Ўзьдзенскага райвыканкаму.
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |