20:00 29.05.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

БСДП заснавала штогадовую прэмію імя Міхася Ткачова

Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) пастанавіў:

У мэтах заахвочвання і папулярызацыі даследаванняўгісторыі беларускага сацыялістычнага руху і беларускай дзяржаўнасці на падставе п. 9.2 і 9.8 Статута БСДП:

1. Заснаваць спецыяльную штогадовую прэмію Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) імя Міхася Ткачова.

2. Зацвердзіць Палажэнне аб спецыяльнай штогадовай прэміі БСДП імя Міхася Ткачова...

Палажэнне аб прэміі Міхася Ткачова

1. Палажэнне аб спецыяльнай штогадовай прэміі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) імя Міхася Ткачова (далей – Палажэнне) вызначае парадак прысуджэння спецыяльнай штогадовай прэміі БСДП імя Міхася Ткачова (далей – Прэмія).

2. Прэмія прысуджаецца за лепшую навуковую працу (ці цыкл прац) у галіне з гісторыі беларускага сацыялістычнага руху і беларускай дзяржаўнасці, а таксама прац, прысвечаных выдатным дзеячам беларускага сацыялістычнага руху.

3. Прэмія (адна) прысуджаецца адзін раз на год напярэдадні дня нараджэння Міхася Ткачова (10 сакавіка). Памер прэміі усталёўваецца роўным 25 штогадовым сяброўскім складкам БСДП (памер складкі вызначаецца ЦК БСДП у адпаведнасці з п. 3.8 Статута БСДП).

4. На атрыманне Прэміі могуць быць вылучаныя навуковыя працы (цыклы прац), якія ўказаныя ў п. 2 Палажэння і былі апублікаваны не пазней, чым за 1 год да часу прысуджэння.

5. Права вылучэння прац на Прэмію належыць арганізацыйным структурам партыі. Раённыя, гарадскія, абласныя камітэты партыі, а таксама бюро суполак партыі прадстаўляюць выпіскі з Пратаколаў пасяджэння адпаведнага органа з рашэннем аб вылучэнні прац (цыклаў прац) на атрыманне Прэміі разам з наступнымі дакументамі:

a. Копіі апублікаваных прац на электронным ці папяровым носьбіце;

b. Звесткі аб аўтарах (уключаючы дадзеныя персаніфіцыраванага уліку).

6. Дакументы, якія ўказаны ў п. 5 Палажэння, дасылаюцца ў камісію па разглядзе матэрыялаў на атрыманне штогадовай прэміі БСДП імя Міхася Ткачова (далей – Камісія), якая ствараецца на падставе рашэння Прэзідыума. Тэрмін, у які павінны быць дасланыя дакументы – да 15 студзеня.

7. На падставе заключэння Камісіі Прэзідыум БСДП прымае рашэнне аб прысуджэнні прэміі на сваім лютаўскім пасяджэнні.

8. Лаўрэатам прэміі ўручаецца імянны дыплом, форма якога зацвярджаецца Прэзідыумам БСДП.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме