10:00 27.08.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БСДП смуткуе з прычыны смерці Анатоля Гурыновіча

23 жніўня 2021 г. адышоў у лепшы свет адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускага згуртавання вайскоўцаў, былы намеснік старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Анатоль Гурыновіч (на фота праваруч, леваруч - Лявон Дзейка).
5 верасьня 1991 года Мінскі гарадскі савет народных дэпутатаў прыняў рашэнне аб выкарыстанні ў Мінску нацыянальнай сімволікі — бела-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» нароўні з дзяржаўнай сімволікай БССР, згодна з якой усе арганізацыі, дзяржаўныя i грамадскія ўстановы i жыхары атрымалі права адначасова з дзяржаўнымі сімваламі БССР выкарыстоўваць на тэрыторыі Мінска i беларускую нацыянальную сiмволiку - бела-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня". Дзякуючы намаганням Анатоля Гурыновіча наш нацыянальны сцяг залунаў раней над будынкам Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, чым над Домам Ураду.
БСДП выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім памерлага. Спачывай з мірам, дарагі таварыш...
Обсудить новость на Форуме
5 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |