22:30 23.12.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

БСДП (Грамада) заклапочана ўвядзеннем 30% збору

Крайнюю заклапочанасць у сувязі з пачаткам чарговага перыяду зніжэння ўзроўню жыцця насельніцтва выказваюць сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Заява з такім зместам была прынята Цэнтральным камітэтам партыі.

Прынятая Нацыянальным банкам пастанова пра ўвядзенне 30-працэнтнага збору пры куплі валюты не вырашае сітуацыю ў цэлым, а наадварот, зацягвае працэс стагнацыі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы, адзначыў першы намеснік кіраўніка партыі Ігар Маслоўскі:

- Для кантрольных органаў зноў крайнім апынецца просты грамадзянін нашай краіны, які ў сілу эканоміі сродкаў і невысокага ўзроўню даходу будзе пакараны за дзеянні, якія яшчэ ўчора былі легальнымі. На наш погляд гэта несправядліва і амаральна з боку ўладаў, таму мы заклікаем урад прыступіць да сістэмных рэформаў у палітычнай, эканамічнай і сацыяльных сферах.

Гэтыя рэформы павінны быць накіраваныя на абарону законных правоў і інтарэсаў грамадзян нашай краіны, забеспячэнне ўстойлівага развіцця, умацаванне дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, перакананы палітык.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме