21:31 31.07.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

БНФ і БСДП (Грамада) падалі ў суд на адміністрацыю Ленінскага раёна Магілёва (дап)

Партыі патрабуюць ўключыць сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій.

Мясцовае партыйнае кіраўніцтва было незадаволена вынікамі фармавання ўчастковых выбарчых камісій у Ленінскім раёне, куды не трапіла ніводнага прадстаўніка апазіцыі. Пры гэтым БНФ “Адраджэньне” вылучала ў склад УВК 9 чалавек, БСДП (Грамада) – 11 чалавек.

Прадстаўнікі партый пазначылі ў скаргах, што па заканадаўству ва УВК магло ўвайсці да 19 чалавек, у той час, як адміністрацыя Ленінскага раёна абмежавала склад да 15. Такім чынам, улады маглі ўключыць у склад камісій яшчэ па чатыры прадстаўнікі.

Палітыкі засталіся незадаволеныя таксама прынцыпамі адбору ва УВК:

– Каб забяспечыць фактычную незалежнасць і аб’ектыўнасць выбарчых камісій, трэба выканаць тры умовы. Па-першае, каб ў кожнай выбарчай камісіі ўсе палітычныя сілы, якія ўдзельнічаюць у выбарах, былі прадстаўленыя ў роўнай колькасці і раўнапраўныя. Па-другое, каб было забаронена ўключаць у камісіі людзей, якія знаходзяцца не толькі ў роднаснай, але і ў прамой службовай залежнасці адзін ад аднаго і ад дзяржаўных органаў. І па-трэцяе, каб было забаронена разглядаць выбарчыя камісіі, як звычайныя дзяржаўныя ўстанову, якія вырашаюць якія-небудзь сацыяльныя задачы, – заяўляюць у сваіх скаргах БСДП і БНФ.

Палітыкі абвінавачваюць адміністрацыю Ленінскага раёна ў адсутнасці абмеркавання дзелавых і палітычных якасцяў па кожным з вылучаных кандыдатаў, чаго патрабуе пастанова ЦВК.

– З факту неўключэння апазіцыйных прадстаўнікоў адназначна вынікае, што Адміністрацыя ў парушэнне ч.3 арт.11 Выбарчага кодэкса, фактычна зрабіла ўсё УВК залежнымі ад дзяржаўнага органа – ад Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва, – адзначаюць палітыкі.

БНФ і БСДП таксама звярнулі увагуна тое, што на пасяджэнні было абвешчана, што ў склад УВК не ўключаны суддзі, пракуроры, кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Абедзве структуры палічылі такую заяву галаслоўнай:

– Месцы працы сяброў УВК не сустракаліся. І такім чынам, аб захаванні астатніх патрабаванняў Выбарчага кодэкса і іншых цікавых для нас параметраў УВК нічога сказана не было.

Партыі патрабуюць змяніць рашэнне адміністрацыі Ленінскага раёна і правесці адпаведнае паседжанне, на якім улада ўключыць іх прадстаўнікоў у склад камісій. Суды па абодвум скаргах, згодна з заканадаўствам, павінны прайсці не пазней панядзелка, 1 жніўня.

* * *

Афіцыйна: у Магілёве ў склад участковых выбаркамаў трапіў толькі адзін апазіцыянер


«Шчасліўчыкам» стала член БСДП (Грамада) Святлана Мельнікава, якая ўвайшла ва УВК №39.

31 ліпеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі

Адміністрацыя Ленінскага раёна апублікавала афіцыйныя спісы адабраных ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Згодна з імі, з прадстаўнікоў апазіцыі ў Магілёве туды трапіў толькі адзін чалавек, пенсіянерка Святлана Мельнікава, якая на працягу многіх гадоў з’яўляецца сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

– Мы даведаліся пра гэта не адразу, а толькі пасля аналізу спісаў. Усяго мы вылучалі у склад камісій 11 чалавек, трапіла ва УВК толькі Мельнікава. У маштабе горада наяўнасць аднаго апазіцыянера ў выбаркамах – статыстычная памылка, спроба ўладаў стварыць карцінку «лібералізацыі». Па гэтай сітуацыі выдатна відаць, што ўлада не трывае канкурэнтаў і імкнецца перакрыць паветра тым, хто прытрымліваецца дэмакратычных поглядаў, – лічыць кіраўнік партыі па Магілёўскай вобласці, першы намеснік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Барысаў.

Палітык лічыць, што ўлады выбралі найбольш зручны для іх варыянт:

– Святлана Міхайлаўна даўно састаіць ў нашай партыі, аднак з-за ўзросту яна ўжо не так актыўная. Відавочна, што яна наўрад ці зменіць сістэму, якая будавалася гадамі, дзе людзі гадамі ўваходзяць у склады розных выбарчых камісій. Я разумею разлік уладаў, але хачу сказаць, што Святлана Міхайлаўна верная каштоўнасцям «Грамады». Мы правядзем адмысловы інструктаж для яе, каб яе праца ў УВК была карыснай.

БСДП (Грамада) разам з магілёўскім кіраўніцтвам БНФ «Адраджэнне» на не ўключэнне сябраў партый у склады камісій. Тое, што Мельнікава трапіла ва УВК, нічога не мяняе:
– Мы проста зробім хадайніцтва, каб яе выключылі з нашай скаргі. Па ўсіх астатніх дзесяці кандыдатурах мы будзем судзіцца і патрабаваць іх ўключэння ва ўчастковыя выбаркамы, – заявіў Барысаў.

Святлана Мельнікава з’яўляецца членам УВК №39, якая будзе размяшчацца ў СШ №21. Яна адносіцца да Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №85, дзе найбольшыя шанцы на абранне ў парлямэнт мае галоўны ўрач паліклінікі №1 Аляксандр Старавойтаў.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме