05:30 16.11.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Аляксандру Ярашуку 70 год!

Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) віншуе старшыню Беларускага Кангрэса Дэмакратычных Прафсаюзаў Аляксандра Ярашука з юбілем!

Паважаны Аляксандр Ільіч, зычым Вам усяго самага найлепшага, найперш здароўя, поспеху ў любых пачынаннях, а таксама ў працы па абароне правоў працоўных.

Сваім жыццёвым прыкладам вы паказваеце каштоўнасць беларускага прафсаюзнага руху, яго прынцыповасць і адкрытасць да перамоваў.

Для БСДП вы надзейны партнёр і мы даражым гэтым.

Наперадзе яшчэ доўгі шлях і шмат працы. Як і раней, мы гатовы ісці поруч і дапамагаць у любых сітуацыях!

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме