02:15 24.10.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Алена Дубаносава выйграла справу ў Лунінецкім судзе

Алена Дубаносава – жонка актывіста кампаніі “Гавары праўду”, звольненага з працы на “Граніце” за адмову выйсці з незалежнага прафсаюза Леаніда Дубаносава – выйграла справу ў Лунінецкім судзе.
“Справа была супраць прадпрымальніка Аляксея Кацубы, які павінен вярнуць жанчыне незаплачаны заробак, кажа Леанід Дубаносаў:
- Наймальнік Куцуба паказаў, што ён сваім супрацоўнікам хоча плаціць заробак, а хоча – не плаціць. Недобрасумленны наймальнік, каб не плаціць заробак, можа абвясціць, што ёсць недастача. А работнік не ведае сваіх правоў і проста маўчыць і працуе за капейкі. Наймальнік не мае права не плаціць заробак! А прадаўцам хацеў бы падказаць, каб звярталіся ў незалежны прафсаюзу РЭП, там падкажуць іх правы, і яны будуць больш абароненыя.
Паводле актывіста кампаніі «Гавары праўду» Валянціна Лазарэнкава, Алена пацярпела з-за выбараў, у якіх прымаў удзел яе муж.
Адразу пасля выбараў жанчыне не выплацілі заробак, а прадпрымальнік Кацуба звярнуўся ў міліцыю з заявай, нібыта Алена падманвала пакупнікоў, была распачата крымінальная справа. Жанчыну на тры дні змясцілі ў следчы ізалятар, а пазней справу закрылі.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |