21:15 09.09.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Алег Трусаў: Падчас рэферэндуму-95 мяне хацелі забіць сякерай











Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны напярэдадні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прыгадаў незвычайны выпадак, што адбыўся 20 год таму.

Алег Трусаў.

Падчас рэферэндуму 1995 года, калі ў краіне было прынятае двухмоўе, Алега Трусава хацелі забіць. Пра гэта яму потым распавяла яго каманда. Нейкі чалавек хадзіў з сякерай, вышукваў Трусава і паўтараў: «Я прыйшоў яго забіць».

«Але паколькі я сышоў, то і забіваць не было каго», — распавядае Алег Анатольевіч.

Так што нічога страшнага не адбылося.

Алег Трусаў — кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Чкалаўскай выбарчай акрузе № 96. Да выбараў застаецца зусім мала часу, і, як прызнаецца старшыня Таварыства беларускай мовы, хоць моцна стаміўся, затое памаладзеў гадоў на 20.

«Я толькі прыйшоў з выбарчай акругі і проста ў захапленні ад падтрымкі людзей! — узрушана распавядае спадар Алег. — Людзі, якія раней былі супраць, цяпер усе «за». І студэнты, і пенсіянеры падзяляюць маю праграму і абяцаюць, што пойдуць на выбары 11 верасня і прывядуць галасаваць за мяне ўсіх, каго ведаюць. Плюс людзі надзвычай добра ставяцца да маёй беларускамоўнай кампаніі, захапляюцца тым, што мова не памерла. Людзі ўжо не баяцца гаварыць, як калісьці «мову» з іх выбівалі».

Алег Анатольевіч пазітыўна ставіцца да таго, што дэмакраты ад розных партый удзельнічаюць у выбарах і ствараюць паміж сабой канкурэнцыю.

«Аднак значная частка апазіцыі вельмі слабая. Яны не ўяўляюць, куды ідуць, і ставяцца да выбараў вельмі несур’ёзна. Зрабі заўтра супердэмакратычныя выбары, яны з трэскам прайграюць, бо не ўмеюць працаваць, баяцца людзей і не разумеюць, што такое заканадаўчая творчасць», — дадае Трусаў.

У сваёй перамозе ён упэўнены.

«Я думаю, вельмі добра, што пайшоў у гэтую кампанію, я бачу, што падтрымка ўлады блізкая да нуля. Адчуваю, што перамог, а колькі галасоў мне напішуць — гэта мяне мала цікавіць», — адзначыў кандыдат.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме