14:45 25.10.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Алег Трусаў: «Ніякіх разыходжанняў з Мілінкевічам у нас няма!»
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў пракаментаваў для “Народнай Волі” чуткі аб тым, што былы старшыня “Руху за Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч сышоў з аркамітэта па стварэнні Нацыянальнага універсітэта.
— Алег Анатольевіч, ці праўда, што вашы шляхі-дарожкі з Аляксандрам Мілінкевічам разышліся? Вы ствараеце свой Нацыянальны ўніверсітэт, прыватны, а ён – свой, і гэта будзе ўніверсітэт дыстанцыйнага навучання.
— Нікуды мы не разышліся! Аляксандр Мілінкевіч па-ранейшаму сустрашыня аргкамітэту па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэту. Ён сапраўды спрабуе рэалізаваць ідэю анлайн-універсітэта.
Мы з Аляксандрам Мілінкевічам у вельмі добрых адносінах. І, хутчэй за усё, Мілінкевіч будзе ў нас выкладаць. Бо ён жа можа не толькі па-беларуску гэта рабіць, але і па-французску! Ён ў спісе нашых выкладчыкаў.
— А кіруючую пасаду ў ствараемым універсітэце яму не прапаноўвалі?
— Шчыра кажучы, ён і не хоча, бо заняўся сваёй справай, сваім праектам анлайн-універсітэта. Праўда, пакуль няма вызначанасці са статусам – будзе гэты ўніверсітэт цалкам самастойны, ці будзе працаваць пад нашым крылом, як наш філіял. Альбо мы аб’яднаемся ў нейкі адукацыйны холдынг – жыццё пакажа! Так што магу запэўніць: ніякіх разыходжанняў з Аляксандрам Мілінкевічам у нас няма! Мы працуем у адным накірунку. Мэта адна — каб беларусы атрымлівалі добрыя, сучасныя веды.
Обсудить новость на Форуме
5 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |