21:30 22.11.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Актывісты сустрэліся з дэпутатам ПП НС (фота)

Чатыром прадстаўнікам дэмакратычнай супольнасці: сябру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Валянціну Лазарэнкаву, актывісту руху “За свабоду” Віктару Сырыцы, прадстаўніку Беларускага Хельсінскага камітэта Вячаславу Болбату і сябру прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгору Грыку не ўдалося пераканаць дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Валянціну Палітыку, што прапанаваныя імі пытанні рэферэндума важныя для народа.

А гэта рэформа персаніфіцыраванай сацыяльнай абароны і вяртанне да нейтральнага статусу дзяржавы, кажа Віктар Сырыца:

- Імкнуліся пераканаць дэпутата Палаты прадстаўнікоў, што збор подпісаў па праграме Народны Рэферэндум ажыццяўляецца законна, прасілі яе падтрымаць нашыя пытанні інцыяваць правядзенне рэферэндуму Палатай прадстаўнікоў. А Вольга Палітыка тлумачыла нам, што пытанні рэферэндуму носяць папулісцкі, дэкларатыўны зарактар, на яе думку.

Вольга Палітыка не дала канкрэтных абяцанняў, але прыняла прапанаваныя ініцыятывы.

Яшчэ актывісты нагадалі дэпутату аб прыняцці Закона аб дзецях вайны да 70-годдзя заканчэння другой сусветнай вайны. У Беларусі тысячы людзей – удзельнікаў вайны сёння па-за ўвагай дзяржавы.

Беларускае Радыё Рацыя

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме