06:16 09.12.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Адзіны кандыдат ад апазіцыі – хутчэй нерэальны

“Асабістыя палітычныя амбіцыі, а таксама аб’ектыўныя прычыны – фактары, якія не дазваляюць сёння беларускай апазіцыі аб’яднацца ды вылучыць адзінага кандадата на прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе”, – ўпэўнена лідарка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ірына Вештард:

- Няма ўпэўненасці – раз. Хочацца быць лідарам – два. Хочацца быць з пераможнай праграмай – тры. Гэта ўсё дае падставы для таго, каб узнікалі вельмі супярэчлівыя адносіны. Я, як кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), вельмі хацела, каб мы былі адзіным звяном, каб мы вылучылі адзінага кандыдата, але, на жаль, ёсць цэлы шэраг супярэчлівых пытанняў.

Былы кандадат ў прэзідэнты на выбарах 2010 году, беларускі палітык Андрэй Саннікаў увогуле выступае супраць абрання адзінага кандадата, бо лічыць такі шлях – небяспечным:

- Я не прыхільнік сцэнара адзінага кандыдата, бо для мяне гэта сцэнар кантроля КДБ над выбарамі. Я ўдзельнічаў у кампаніі, якая добра паказала, што ёсць здольнасць мабілізаваць грамадства, было аж дзевяць альтэрнатыўных кандыдатаў.

Варта памятаць, што ў Беларусі дагэтуль ёсць палітычныя вязні, сярод якіх былы кандыдат ў прэзідэнты – Мікола Статкевіч, – нагадвае Андрэй Саннікаў.

У Беларусі распачалася кампанія па вылучэнні палітвязня Статкевіча – кандыдатам у прэзідэнты ў 2015 годзе.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме