16:00 25.08.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Адбылося пасяджэнне абкама Гродзенскай абласной арганізацыі БСДП

24 жніўня 2014 у Гродна адбылося пасяджэнне абкама Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Як паведаміў старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі БСДП Алег Рамашкевіч, сябрамі партыі абмяркоўваліся пытанні планавання дзейнасці абласной структуры на 2015 год і задачы, якія стаяць перад раённымі структурамі.

Было прынята рашэнне распачаць дзейнасць рэгіянальнай структуры партыі ў напрамку адукацыйнай дзейнасці датычна партыйнага будаўніцтва; актывізацыі публіцыстычнай і журналіскай дзейнасці сяброў партыіі праз партыйныя выданні, сайты і блогі; праяўлення большай актыўнасці ў агульнапартыйных мерапрыемствах і выбарчых кампаніях; актывізаваць дзейнасць жанчын-сябраў партыі ў рабочай групе “Жанчыны БСДП”; спрыяць на месцах падтрымцы беспартыйных кандыдатаў у дэпутаты (датычна мясцовых Саветаў дэпутатаў), калі іх праграмныя ўстаноўкі супадаюць з Праграмай партыі. Таксама кіраўнікам раённых арганізацый вобласці неабходна шмат увагі надаваць працы з насельніцтвам па набалелых пытаннях па месцах пражывання. У сувязі з гэтым было прапанавана сябрам партыі па магчымасці прысутнічаць на пасяджэннях дэпутатаў адпаведных мясцовых Саветаў.

Было вырашана штомесяц ладзіць сустрэчы сяброў партыі ў абласным офісе для абмеркавання і карэктыроўкі дзейнасці Гродзенскай абласной арганізацыі БСДП.

Прэс-група БСДП

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме