15:30 12.03.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Адбыўся ператрус у магілёўскага журналіста Ігара Барысава (aбнаўляецца)







У Ігара Барысава канфіскавалі кампутары і нататнікі

Тры гадзіны доўжыўся ператрус у кватэры магілёўскага журналіста Ігара Барысава, якога падазраюць у паклёпе на дырэктара ААТ «Стужка».

Ігар Барысаў

12.03.2015

Міліцыянты канфіскавалі тры кампутары, мадэм і нататнікі Ігара.

Ігар Барысаў рэдагуе сайт «Наш Магілёў». Падставай для ператрусу стала заведзеная супраць журналіста крымінальная справа паводле артыкула 188 Крымінальнага кодэксу за «паклёп у публічным выступе або ў сродках масавай інфармацыі».

У праваахоўных органаў ёсьць прэтэнзіі да аднаго з матэрыялаў, якія публікаваліся на сайце «Наш Магілёў» — пра тое, што генэральны дырэктар магілёўскага прадпрыемства «Стужка» нібыта моцна прайграўся ў казіно.

* * *

Ігар Барысаў: Мы напісалі пра дырэктара і яго магчымыя візіты ў казіно


Менавіта гэты артыкул стаў прычынай, па якой да рэдактара сайта “Наш Магілёў” прыйшлі з ператрусам.12.03.2015 - 12:35

Магілёўскі журналіст Ігар Барысаў патлумачыў Еўрарадыё, з якой нагоды да яго сёння прыйшлі міліцыянты з ператрусам. Паводле словаў Барысава, сёння раніцай у яго дома зладзілі ператрус — вынеслі тры кампутары (стацыянарны і два ноўтбукі), а таксама мадэм. Яго падазраюць у паклёпе.

Нагодай для ператрусу паслужыла скарга генеральнага дырэктара мясцовага прадпрыемства “Стужка”. На сайце “Наш Магілёў”, які рэдагуе Ігар Барысаў, з’явілася неправераная інфармацыя, што гэты буйны мясцовы менэджэр нібыта захапляецца гульнёй у казіно і марнуе не толькі ўласную маёмасць. Гендырэктара не задаволіла гэта інфармацыя і ён звярнуўся ў міліцыю.

Барысаў: “Сярод круп’е казіно хадзіла інфармацыя, што вось гэты чалавек прайграў не толькі сваю кватэру, але і нібыта акцыі прадпрыемства. Вось пра гэта і напісаў адзін з журналістаў. Мы ў прынцыпе шмат чаго рызыкоўнага пішам, але толькі вось гэтая інфармацыя стала штуршком для праверкі”.

Ігар Барысаў прызнае, што інфармацыя не была праверанай і рэдакцыя не мела афіцыйных доказаў. Цяпер ён будзе размаўляць з супрацоўнікам казіно, каб ён засведчыў праўдзівасць апублікаваных звестак.

* * *

Ператрус у магілёўскага журналіста Ігара Барысава (aбнаўляецца)

Ігар Барысаў

У магілёўскага журналіста і намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігара Барысава супрацоўнікі міліцыі праводзяць у гэты час ператрус. Прычыны пакуль невядомыя. Сам актывіст не адказвае на тэлефанаванні.

Праваабаронцы спрабуюць высветліць прычыны пільнай увагі да журналіста з боку праваахоўнікаў.

Падставай для ператрусу стала нібыта крымінальная справа паводле артыкула 188 Крымінальнага кодэксу РБ за "паклёп у публічным выступе, або ў сродках масавай інфармацыі", якую завялі супраць журналіста.

Ігар Барысаў паведаміў, што ператрус праводзіцца ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па частцы 2 артыкула 188 КК РБ: “Паклёп, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі, альбо злучаны з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства, - караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў."

Жонка Ігара Алена паведаміла журналістам, што на кватэру да іх прыйшлі 5 міліцыянтаў з пастановай на вобшук. Разам з імі былі запрошаныя і панятыя. Крымінальная справа нібыта тычыцца паклёпу на гендырэктара аднаго з ТАА Магілёва.

Каля кватэры знаходзяцца прадстаўнікі незалежных СМІ і праваабаронцы. Ўнутр іх не прапускаюць.

Стала вядома, што ў ходзе ператрусу міліцыя канфіскавала 3 кампутары, мадэм і нататнікі Ігара. Пасля ператрусу і агляду памяшкання супрацоўнікі міліцыі правялі апытанне Ігара Барысава.

* * *

У кватэры магілёўскага журналіста Ігара Барысава ў гэтыя хвіліны праходзіць ператрус.

Ігар Барысаў І

Ігар Барысаў

12.03.2015 09:08

Пра гэта паведаміў мясцовы праваабаронца Барыс Бухель, спаслаўшыся на паведамленьне жонкі журналіста. На тэлефанаваньні Барысаў не адказвае.

Ігар Барысаў рэдагуе сайт “Наш Магілёў”. Раней з падобнага роду перасьледам журналіст не сутыкаўся.

Падставай для ператрусу нібыта стала крымінальная справа паводле артыку 188 Крымінальнага кодэксуза "паклёп у публічным выступе, або ў сродках масавай інфармацыі", якую завялі супраць журналіста.

На гэты момант вядома, што ў праваахоўных органаў ёсьць прэтэнзіі да аднаго з , якія публікаваліся на сайце «Наш Магілёў», аб тым, што гэнеральны дырэктар магілёўскага прадпрыемства «Стужка» нібыта моцна прайграўся ў казіно.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме