17:45 08.12.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АНТОН ЛУЦКЕВІЧ. ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА РУХУ. Новая кніга з сэрыі "Кнігі ARCHE"
Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху. - Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2010. - 342 стар.
У 2003 годзе накладам 300 асобнікаў была надрукаваная кніга Антона Луцкевіча (29.01.1884—23.03.1942) “Да гісторыі беларускага руху”. Той наклад даўно разышоўся, і кніга стала маладаступнаю. За сем гадоў, што прайшлі ад таго часу, як кніга выйшла ў сьвет, узбагацілася наша веданьне і гісторыі гэтага руху, і творчае спадчыны Антона Луцкевіча, і яго ролі ў гэтым руху. Таму чытачам прапануецца ня проста другое, а дапоўненае і папраўленае выданьне зборніка “Да гісторыі беларускага руху”. Кніга мае загаловак “Да гісторыі беларускага руху”, таму што тэксты, зьмешчаныя ў ёй, — гэта падрыхтоўчы матэрыял для тых, хто некалі возьмецца і напіша фундамэнтальную гісторыю барацьбы за вызваленьне беларускага народу ад сацыяльнага, нацыянальнага, палітычнага і духоўнага ўціску. Уласна кажучы, уся творчасьць Антона Луцкевіча зьяўляецца як бы дзёньнікам гэтае барацьбы, самым жывым яе сьведчаньнем.
Анатоль Сідарэвіч. З прадмовы да выданьня.
СА ЗЬМЕСТАМ КНІГІ МОЖНА АЗНАЁМІЦЦА
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |