11:31 11.09.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АНТОН ЛУЦКЕВІЧ. БАРАЦЬБА ЗА ВЫЗВАЛЕНЬНЕ
Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленьне. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. 670 старонак.
Гэтая кніга зьяўляецца лягічным працягам наступных выданьняў твораў Антона Луцкевіча: "Да гісторыі беларускага руху" (Менск, 2003), і „Выбраныя творы: Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва“ (Менск, 2006).
Укладальнікам як папярэдніх, так і гэтага выданьня зьяўляецца найбольш аўтарытэтны на сёньня беларускі дасьледчык жыцьця і творчасьці Антона Луцкевіча Анатоль Сідарэвіч. Ніводзін з твораў, якія ўвайшлі ў папярэднія выданьні, у дадзенай кнізе не дублюецца, а асноўны яе зьмест склала грамадзка-палітычная публіцыстыка Луцкевіча, напісаная апошнім на працягу сваёй актыўнай дзейнасьці ў якасьці беларускага палітыка і публіцыста - у 1906 - 1939 гг.
Тэксты пададзеныя ў храналягічнай пасьлядоўнасьці, бо, на думку ўкладальніка, такі падыход дазваляе лепей прасачыць разьвіцьцё дзеяча, ягоны жыцьцёвы і творчы шлях. Менавіта таму, хоць зьмешчаныя ў кнізе тэксты падзяляюцца на разьдзелы, зроблена гэта не паводле жанравага прынцыпу. У першым разьдзеле зьмешчаныя беларускамоўныя тэксты, аўтарам або суаўтарам якіх быў Луцкевіч, у другім — пераклады яго польскамоўных тэкстаў, акрамя артыкулу „Аграрная праграма“, у трэцім — дзёньнік. Маецца таксама разьдзел „Дадатак“.
Обсудить новость на Форуме
8 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |