10:45 16.01.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
А.ТРУСАЎ: ПАДЗЕІ 19 СНЕЖНЯ СПЛАНАВАЛІ РАСІЙСКІЯ СПЕЦСЛУЖБЫ
Старшыня таварыства беларускай мовы Алег Трусаў перакананы, што падзеі ў Мінску 19 снежня гэта была правакацыя расійскіх спецслужбаў.
Усё гэта было падрыхтавана яшчэ летам, калі стартавала кампанія "Гавары праўду", кажа Алег Трусаў:
– Я не сумняваюся, што за ўсім гэтым стаяць расійскія спецслужбы, стопрацэнтна. Яны не хаваюцца, што хочуць захапіць Беларусь за некалькі гадоў у якасці федэральнай акругі. Цяпер жа хочуць спіхнуць гэтую правакацыю на Польшчу і Нямеччыну, што вось гэта палякі і немцы загадвалі біць шыбы ў Доме ўрада. Мэта вельмі простая – аслабіць Беларусь, разграміць нацыянальныя сілы рукамі ўлады, а потым – забраць краіну.
На думку Алега Трусава, такі сцэнар усё ж не зможа збыцца. Ён лічыць, што Еўропа павінна разумець, што імперскія памкненні Расіі могуць пагражаць і Еўропе, такім чынам змаганне за Беларусь павінна быць не толькі ў інтарэсе саміх грамадзянаў Беларусі, але і Еўропы.
Валянціна Лаеўская, .
Обсудить новость на Форуме
17 сентября 2026
| « | Сентябрь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 |