11:46 31.05.2022 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
2 гады калоніі і 152 тыс руб штрафу Людміле Волкавай

Суд Ленінскага раёна сталіцы прысудзіў 2 гады калоніі агульнага рэжыму сяброўцы Прэзідыума БСДП Людміле Волкавай па арт. 342 КК РБ.
Акрамя таго суддзя задаволіў пазоў Мінсктранса на суму 152 тысячы рублёў за блакіроўку руху грамадскага транспарту.
З канфіскаванай тэхнікі пад час 1,5-гадовай даўніны вобшука Людміле вярнуць толькі мабільны тэлефон.
У Людмілы на свабодзе застаўся 6-гадовы сын Васіль. Яго яна выхоўвае адна.
Нагадаем, што Людміла Волкава была затрыманая 19 студзеня бягучага года на працоўным месцы. З моманту затрымання яна знаходзілася ў ізалятары.
Пад час следства было выяўлена 10 эпізодаў яе ўдзелу ў паслявыбарчых пратэстах 2020 г.
У БСДП лічуць, што трыгерам для яе затрымання стала яе скарга ў пракуратуру з просьбай вярнуць канфіскаваную пад час вобшуку тэхніку.
Обсудить новость на Форуме
5 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |