14:45 03.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Сябраў “Маладой Беларусі” арыштоўваюць на вялікія тэрміны

Актывістаў абвінавачваюць у несанкцыянаваным мерапрыемстве за тое, што маладзёны ўчора ўвечары ў цэнтры Менску кідалі яйкі у карыкатуру на Аляксандра Лукашэнку.

У дадзеныя хвіліны у судовых працэсах абвешчаны перапынак, да якога актывіста Маладой Беларусі, студэнта Андрэя Кузмінскага пакаралі 7 суткамі адміністрацыйнага арышту, Паўлу Пракаповічу прысудзілі наагул 15 сутак.

Цяпер разгляду справы чакае актывістка Настасся Машчава.

– Я наагул не удзельнічала ў акцыі, а толькі фатаграфавала яе. Праз лічаныя хвіліны нас схапілі міліцыянты, увесь вечар трымалі ў пастарунку і толькі потым склалі пратаколы за несанкцыянаваны пікет. У мяне сілай адабралі фотаапарат і выдалілі адтуль усе здымкі.

Нагадаю, што маладзёны былі затрыманы ўчора каля ўнівермагу “Беларусь”. Яны усталявалі стэнд з намаляваным на ім чалавекам з вусамі і пад карыкатурай подпіс: “Ня любіш рэжым – кінь у мяне”.

Ягор Баброў асуджаны на 15 сутак арышту. Паводле рашэння суддзі цяпер хлопец выйдзе на волю толькі 17 снежня. У працэсе над Настассяй Машчавай абвешчаны перапынак, суддзя чакае сведку з КДБ, які пакуль ў працэс не з’явіўся.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме