12:50 12.11.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Адбыўся ўстаноўчы сход сацыял-дэмакратаў Мінскага раёна
АДНЫМ З ЛІДЭРАЎ РЭГІЯНАЛЬНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТАЎ ЗРАБІЛАСЯ АКТЫВІСТКА, ЯКАЯ ДЭМАНСТРАТЫЎНА НЕ ПАВІТАЛАСЯ З КІРАЎНІКОМ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ.
11 лістапада бягучага года адбыўся ўстаноўчы сход сацыял-дэмакратаў, якія пражываюць у Мінскім раёне. У ходзе гэтага мерапрыемства была створаная Мінская раённая арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Новаўтвораную структуру БСДП ўзначаліла Лілія МІТРАФАНАВА, мастак-фатограф па адукацыі.
Яе намеснікам абраная Наталля ГАРАЧКА. Гэтая актывістка праславілася на ўсю краіну некалькі гадоў таму, калі дэманстратыўна не ўстала і ня павітала Аляксандра Лукашэнку за аўтарытарны палітычны курс падчас яго галасавання на адным са сталічных выбарчых участкаў. Наталля ў той момант з'яўлялася афіцыйна зарэгістраваным назіральнікам.
Трэцім сябрам Мінскага райкама БСДП абраная Таццяна ТРУБАЧ, якая будзе выконваць функцыі скарбніка. Яна, у прыватнасці, вядомая сваёй падтрымкай ідэі рэстытуцыі ўласнасці ў Заходняй Беларусі. На думку Таццяны, канфіскаваную незаконна Чырвонай Арміяй ў 1939 годзе ўласнасць жыхароў Заходняй Беларусі належыць вярнуць яе уладальнікам або іх нашчадкам і спадчыннікам.
Жаночае кіраўніцтва Мінскай раённай арганізацыі Грамады неадкладна павіншаваў абкам сацыял-дэмакратаў сталічнай вобласці. Абласны камітэт БСДП пажадаў ім усялякіх поспехаў у працы на карысць Беларусі і яе грамадзян.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 апреля 2024
« | Апрель 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 |