22:15 21.08.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Запрашаем вас на сустрэчу з Міколай Цяцёркіным. Тэма сустрэчы: Блокчэйн. Новыя тэхналогіі, ці чарговы МММ?

Інфармацыя для жыхароў Мінска і прылеглых раёнаў.Дарагія таварышы!Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) запрашае вас на сустрэчу з сябрам БСДП Міколай Цяцёркіным 23 жніўня 2018 г. (чацвер) у 18-00 на партыйны офіс у Мінску (вул. Кульман, 9 оф.608, код для ўваходу праз ГЦ "Манетка" В1331).
Тэма сустрэчы: Блокчэйн. Новыя тэхналогіі, ці чарговы МММ?Пад час мерапрыемства адбудзецца абмеркаванне пытанняў: Што такое блокчэйн і дзе ён выкарыстоўваецца? Што такое смарт-кантракт? Як блокчэйн можа змяніць дзяржаву? Як сацыял-дэмакраты могуць выкарыстоўваць блокчэйн?Мерапрыемства адбудзецца па методыцы АБФ у фармаце шведскага гуртка. Пры запатрабаванасці будзе насіць перыядычны характар. Уваход вольны. Арганізатары забяспечваюць мерапрыемства кава-паўзай, аднак не аплачваюць выдаткі на праезд.Інфармацыя пра Міколу Цяцёркіна: З павагай,
Ігар Барысаў

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме