18:16 15.03.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Заклік-запрашэнне да арганізацыі ўдзелу БСДП у святкаванні 100-годдзя БНР у г.Мінску

Заклікаю і запрашаю вас далучыцца да арганізацыі ўдзелу БСДП у святкаванні 100-годдзя БНР у г.Мінску.

У перапынках паміж выступоўцамі арганізатары са сцэны будуць зачытваць Трэцюю ўстаўную грамату, а таксама новую Устаўную Грамату (Рыхтуе Анатоль Сідарэвіч). Думаю, што гэта будуць рабіць старшыні арганізацый-заяўнікаў – зараз гэтае пытанне вырашаецца.

--- Раздаваць налепкі з сымболікай 100-годдзя БНР;

Знаёміць з праграмай дзеянняў БСДП;

Раздаваць сцяжкі з сымболікай БСДП;

Запісваць кантакты патэнцыйных кандыдатаў на ўступленне ў БСДП.

Да ўдзелу ў канцэрце запрашаюцца таксама і актывісты з рэгіёнаў. У выпадку патрэбы будуць кампенсаваныя выдаткі на праезд.

ihar@com25 сакавіка – выхадны дзень. Давайце дастойна прэзентуем нашую партыю, каб нашым папярэднікам не было сорамна за сваіх ідэйных пераемнікаў!

Ігар Барысаў

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме