08:30 13.10.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

«За бяспеку дарожнага руху». Пачалася грамадская кампанія ў Драгічыне.

«За бяспеку дарожнага руху». З такой назвай пачалася грамадская кампанія ў г. Драгічын.
Прадстаўнікі арганізацыі «За свой горад» і абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) па просьбе шэрагу жыхароў раённага цэнтра падрыхтавалі зварот у мясцовыя органы ўлады і пачалі збор подпісаў.
«У горадзе Драгічыне ўсталявана ўсяго 2 святлафора. Дадзеная колькасць святлафораў з'яўляецца відавочна недастатковай для папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў і павышэння эфектыўнасці забеспячэння бяспечнага руху для пешаходаў і вадзіцеляў у г. Драгічыне» - каментуе сітуацыю кіраўнік раённай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Аляксандр Амялюсік.
«На наш погляд у першую чаргу неабходна ўсталяваць святлафоры на скрыжаваннях: вул. 9 Мая і вул. Меліярацыйная; вул. Багдановіча (вул. Днепра-Бугская) і вул. Шасэйная (вул. Леніна); вул. 17 верасня і пл. Леніна. Асаблівай увагі заслугоўвае аварыйна-небяспечнае скрыжаванне вул. 17 Верасьня - вул. Меліярацыйная - вул. Юбілейная, якое патрабуе комплексных мер для павышэння эфектыўнасці забеспячэння бяспечнага руху. Магчыма абсталяванне дадзенага скрыжавання для кругавога руху» - прапануе канкрэтныя меры адзін з ініцыятараў звароту, прадстаўнік арганізацыі« За свой горад» Андрэй Бусень.
Ініцыятары кампаніі паказваюць, што перайсці дарогу на вышэйзгаданых скрыжаваннях складана нават даросламу чалавеку, не кажучы ўжо пра дзяцей. Транспартны паток у гадзіны пік досыць вялікі, вадзіцелі машын пешаходаў прапускаюць неахвотна. Узімку сітуацыя тут становіцца яшчэ больш небяспечнай, так як машыны не могуць спыніць рух хутка.
«У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў і павышэння эфектыўнасці забеспячэння бяспекі дарожнага руху уяўляецца мэтазгодным устанавіць святлафоры з адваротным адлікам часу (у тым ліку і для пешаходаў). Найбольш важнай перавагай інтэлектуальных святлафораў, з'яўляецца наяўнасць індыкацыі часу да змены сігналу святлафора, што ў першую чаргу дазваляе пешаходу ацэньваць наяўны ў запасе час на пераход праезнай часткі пры дазваляючым сігнале святлафора, і стварае псіхалагічны эфект «плыні часу» пры забараняльным сігнале святлафора, што рэзка зніжае працэнт парушэнняў ПДР, звязаных з выхадам пешаходаў на праезную частку пры забараняльным сігнале святлафора», - дадае Андрэй Бусень.
Электронную версію звароту можна падпісаць тут:

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме