10:00 28.04.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Выступ Ігара Барысава на мІтынгу 26 красавіка

Паважаная Грамада!

26 красавіка будзе на слыху яшчэ не адно стагоддзе і з гэтай датай будуць узгадваць Беларусь, як краіну, якая найбольш пацярпела ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Для Беларусі Чарнобыль– гэта палітычнае пытанне.

Па-першае, на забруджанай тэрыторыі працягвае пражываць больш за 1 млн чалавек, а тэрыторыя забруджвання суразмерна такім краінам, як Бельгія, ці Арменія.
Па-другое, забруджаная радыёнуклідамі тэрыторыі выкарыстоўваецца для вырошчвання сельскагаспадарчай прадукцыі, якую мы з вамі вымушаныя набываць і ўжываць. Выклікае засцярогу здабыча лесу на забруджаных тэрыторыях.
Па-трэцяе, наступствы Чарнобыльскай катастрофы дагэтуль адбіваюцца на здароўі беларусаў - адразу пасля аварыі колькасць хворых на анкалогію ў краіне ўзрасла ў два разы.
Па-чацвёртае, ліквідатары наступстваў Чарнобыльскай катастрофы пазбаўлены сапраўдных ільготаў. Я скажу, што маюць чарнобыльцы ва Украіне з таго, чаго не маюць нашы ліквідатары – бясплатныя лекі па рэцэпту ўрача; бясплатнае зубапратэзаванне; штогадовыя санаторна-курортныя пуцёўкі; забеспячэнне жылой плошчай асобаў, якія маюць у гэтым патрэбу, а таксама прадастаўленне ім зямельных участкаў; 50% зніжка за карыстанне жыллём і камунальнымі паслугамі; бясплатны праезд на ўсе віды гарадскога і прыгараднага транспарту; бясплатнае забеспячэнне інвалідаў I і II групы аўтамабілямі; перадача бясплатна ў прыватную ўласнасць кватэр (дамоў) дзяржаўнага і агульна жыллёвага фонду; атрыманне бальнічнага ліста на ўвесь перыяд лячэння ў санаторыях; адзін раз на год бясплатны праезд да любога населенага пункта Украіны і назад любым відам транспарта (аўтамабіль, цягнік ці самалёт) і ншыя ільготы.
Па-пятае, Беларусі непатрэбеня яшчэ адзін Чарнобыль, які можа паставіць крыж на існаванні беларусаў як нацыі ў выпадку чарговай аварыі. Я кажу пра будаўніцтва АЭС у Астраўцы. Мірным атам бывае незаўсёды. Па-шостае, я хачу задаць пытанне кіраўніцтву Беларусі – чаму не ідзе размова пра кампенсацыю наступстваў катастрофы Расіяй, правапераемніцай СССР? Страты нанесеныя Беларусі катастрофай ацэньваюцца ў 235 мільярдаў даляраў! Вось яны танныя нафта і газ на доўгія дзесяцігоддзі! Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) выступае супраць будаўніцтва атамнай станцыі, супраць выкарыстання забруджаных радыёнуклідамі сельскагаспадарчых зямель і лясоў, за вяртанне ільготаў ліквідатаарм ЧАЭС і больш актыўную работу медыкаў па выяўленні захворванняў на ранніх стадыях. Толькі так Беларусь будзе жыць.

Жыве Беларусь!

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме