10:02 29.09.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Мінску прайшла ІІІ сацыял-дэмакратычная акадэмія (фота)

Больш за 20 актывістаў і рэгіянальных лідэраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) прынялі ўдзел у традыцыйным семінары, які адбыўся 22-23 верасня 2018г.
Мерапрыемства было накіраванае на ўзвышэнне ведаў адносна палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі ў краіне, а таксама арганізацыйным развіцці партыйнай арганізацыі.
У якасці трэнераў выступілі кандыдат геаграфічных навук Генадзь Рыдзеўскі, кандыдат эканамічных навук Пётр Мігурскі, гісторык Анатоль Сідарэвіч, экспертка па гендарных пытаннях Марыя Рудакоўская, экспертка па рэкруцінгу Юлія Міцкевіч і старшыня БСДП Ігар Барысаў.
Напрыканцы першага дня мерапрыемства адбыўся канцэрт з удзелам актвывіста БСДП з Барысава Івана Помаза.
Трэба адзначыць, што Сацыял-дэмакратычная акадэмія адбываецца ўжо ў трэці раз.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме