12:47 20.04.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Мінску можа з'явіцца вуліца Аркадзя Смоліча...

У Мінску могуць з'явіцца вуліцы Алеся Дудара, Аркадзя Смоліча і парк Чынгіза Айтматава


Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых частак сталіцы прапанавала Мінгарсавету прысвоіць назвы 4 вуліцам і 2 паркам,
«Мінск-Навіны».

Праектаваную вуліцу №5 у межах пр. Партызанскага — вул. Куляшова — вул. Шышкіна прапаноўваюць назваць імем памежніка, Героя Савецкага Саюза Яўгена Міроўскага.

Вуліцу №3 (ад вул. Янкі Лучыны да вул. Чыжэўскіх) хочуць назваць імем дзеяча БНР, навукоўца Аркадзя Смоліча.

Вуліца №5 (ад Ігуменскага тракту да вул. Чыжэўскіх), магчыма, стане насіць імя кампазітара Уладзіміра Алоўнікава. А вуліцу №7 (ад Ігуменскага тракту да праектаванай вуліцы № 3) могуць назваць імем беларускага паэта, Алеся Дудара.

Парку ў межах вул. Даўгабродскай — зав. Казлова — Сляпянскай воднай сістэмы можа дастацца імя беларускага дзяржаўнага дзеяча Аляксандра Герасіменкі. А зялёную зону ў межах вул. Пляханава — Ванеева — вул. Райніса могуць назваць імем кіргізскага пісьменніка Чынгіза Айтматава.

Нагадаем: Аркадзь Смоліч (1891 -- 1938) аўтар класічнай геаграфіі Беларусі, старшыня Мінскай арганізацыі БСГ у 1917 г., з кастрычніка 1917 намеснік старшыні БСГ, а потым і фактычны старшыня партыі, аўтар праекту праграмы Беларускай Сацыялістычнай Грамады (1917) і папулярнага выкладу праграмы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (1919), дакладчык на гістарычным пасяджэнні Рады БНР, на якім была абвешчана незалежнасць нашай краіны, народны сакратар асветы ў першым урадзе БНР, намеснік старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антона Луцкевіча, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, намеснік старшыні Інстытута беларускай культуры (правобраз Акадэміі навук). У 1930 г. узнагароджаны Малым медалем Рускага дзяржаўнага геграфічнага таварыства. Першы раз быў арыштаваны і выключаны з інстытута за царом. Другі раз арыштаваны бальшавікамі ў 1930-м. З 1931 г. у ссылцы. У 1937 г. арыштаваны трэці раз. Расстраляны.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме