16:30 24.02.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Брэсце затрыманы намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП

Сяргей Мазан быў затрыманы на вуліцы супрацоўнікамі наркакантролю.

Вядома, што прынята рашэнне аб яго затрыманні на 72 гадзіны. Пратаколы на яго ніякія не складаліся. З моманту затрымання ён знаходзіцца ў Брэсцкім ізалятары часовага ўтрымання.

У БСДП лічуць затрыманне Сяргея Мазана палітычна матываваным і выражаюць у сувязі з гэтым пратэст. Вядома, што заключана дамова з адвакатам.

Сяргей з'яўляецца блогерам, вядзець свой YouTube-канал, уваходзіць таксама ў склад ЦК БСДП, з'яўляецца намеснікам старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме