17:15 24.07.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Берасці БСДП (Грамада) вылучыла 6 прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі

Шэсць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі вылучылі сябры берасцейскай абласной арганізацыі Беларуская Сацыял-Дэмакратычная партыя (Грамада). Пра гэта паведаміў лідар структуры Ігар Маслоўскі. Актывісты падалі заявы ў выбарчую акругу №3 горада Берасця. «Менавіта на гэтай тэрытарыяльнай адзінцы мы плануем арганізаваць працэс назірання ў межах кампаніі “Права выбара”», – адзначыў Ігар Маслоўскі: –

Назіральнікамі будуць перакрытыя ўсе выбарчыя ўчасткі. І ў абсалютную большасць выбарчых камісій будуць накіраваныя прадстаўнікі іншых дэмакратычных палітычных партый, якія ўваходзяць у кампанію “Права выбару”.

“Наша задача як палітычнай сілы – вылучыць сваіх прадстаўнікоў, і мы вылучылі на большасць участкаў. І гэта будзе тэст для ўлады”, – падкрэсліў палітык. На яго думку, калі няма чаго хаваць, то прадстаўнікоў партыі павінны ўключыць у камісіі на ўсе сто адсоткаў.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме