16:00 07.02.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Старшыня БСДП Ігар Барысаў заклікаў да стварэння грамадскай камісіі па праверцы сапраўднасці подпісаў дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты

Старшыня БСДП Ігар Барысаў заклікаў да стварэння грамадскай камісіі па праверцы сапраўднасці подпісаў дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты

Паводле Барысава без такой камісіі ў 2020 годзе дэмакратычным кандыдатам няма чаго рабіць у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) зазначыў, што ў такую камісію могуць увайсці як прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый і партый, так і вядомыя ў Беларусі асобы, чый аўтарытэт і рэпутацыя не выклікаюць ні ў каго сумневу.

-Да першага пасяджэння камісіі гатовы выконваць функцыю аргсакратара. Таму заклікаю лідэраў палітычных партый і арганізацый, экспертную супольнасць, а таксама патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты выказвацца з гэтай нагоды і заяўляць пра намер увайсці ў гэтую камісію, - падсумаваў Ігар Барысаў.

Нагадаем, што ў 2015 годзе была створана грамадская камісія па праверцы подпісаў прэтэндэнта ў Прэзідэнты Таццяны Караткевіч, аднак подпісы (копіі подпісаў) у гэтую камісію так і не паступілі, што не дало адказу на пытанне аб сапраўднасці сабраных подпісаў. Заява члена каманды Таццяны Караткевіч Яраслава Берніковіча аб львінай долі несапраўдных подпісаў, сабраных у яе падтрымку, толькі ўзмацніла недавер да сапраўднасці вылучэння гэтага кандыдата.

Прэс-служба БСДП

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме