ethtrade

09:30 17.07.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Р. Кастусёў: Выбары ў Беларусі павінны адбывацца па партыйных спісах

Рыгор Кастусёў: Выбары ў Беларусі павінны адбывацца па партыйных спісах

397401

Намеснік старшыні Партыі Беларускі Народны Фронт Рыгор Кастусёў адказаў на пытанні прэс-службы кампаніі назірання за выбарамі “Права выбару-2018”.

Рыгор Андрэевіч, якія ў вас чаканні ад кампаніі ў мясцовыя Саветы 2018 года?

Са свайго досьведу ўдзелу ў кампаніях у мясцовыя Саветы дэпутатаў я прызвычаіўся ўжо не чакаць нічога новага. Мяркую, што кампанія пройдзе па старому сцэнару ўлады.

Ці лічыць, што можа разам з выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў можа адбыцца рэферэндум?

Мяркую, што гэта цалкам верагодна. На яго правядзенне і арганізацыю яшчэ ёсць час і такія прыклады ўжо былі ў мінулыя часы. На што будзе скарыстаны гэты рэферэндум і якія там могуць з’явіцца пытанні мне пакуль сказаць цяжка.

Ці не зашмат у нас дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў?

Нельга казаць шмат іх ці мала. Калі б гэтыя дэпутаты сапраўды былі дэпутатамі і выконвалі свае непасрэдныя функцыі, мелі абавязкі перад грамадзянамі і вырашалі мясцовыя праблемы то пытанне было бы неактуальным. Краіне ад працы такіх дэпутатаў была бы толькі карысць. Але ж цяперашнія дэпутаты нічога не вырашаюць і таму, мяркую, што ў цяперашняй сітуацыі іх зашмат.

Ці лічыце вы, што кампанія пройдзе па традыцыйнаму сцэнару фальсіфікацыі выбараў?

Я думаю, што ў нашай краіне ў бліжэйшы час сапраўдных выбараў не адбудзецца. Выбары пройдуць, як я ўжо казаў, па сцэнару ўлады. Можа быць улады і прапусцяць кагосьці з прадстаўнікоў дэмакратычнага лагеру, як гэта было на прыкладзе двух жанчын падчас мінулай парламенцкай кампаніі, але ўсё роўна, гэтыя людзі сярод тысяч і тысяч дэпутатаў вялікай ролі не адыграюць. Улады зробяць толькі прыгожую карцінку - не болей.

Ці будзе Партыя БНФ удзельнічаць у выбарах і чым абгрунтавана такое рашэнне?

Партыя БНФ ужо даўно заявіла, што будзе прымаць удзел у выбарчай кампаніі. Мы лічым, што БНФ павінен скарыстаць гэтую кампанію для атрымання першага досьведу для нашых новых актывістаў. БНФ будзе таксама ўдзельнічаць і ў назіранні за выбарамі. Удзельнічаць ці не ў выбарах – гэта рашэнне рэгіянальных структур. Нехта будзе больш актыўны, нехта менш. Такога, што мы ўсіх будзем адпраўляць на выбары ў нас не будзе, бо мы ўсе цудоўна разумеем рэаліі.

Для нас выбары - гэта легетымная праца з насельніцтвам, спроба данесці да грамадзян, што адбываецца ў краіне і як адбываюцца выбары.

Рыгор Андрэевіч, ці лічыце вы, што трэба мяняць выбарчае заканадаўстве, каб выбары адбываліся свабодна і справядліва?

Першае і самае галоўнае, каб выбары праходзілі ў адпаведнасці з дзеючым выбарчым заканадаўствам. Але мы ведаем з практыкі, што нават яно не працуе.

Я лічу, што ўжо трэба мяняць Выбарчы кодэкс і прапісваць магчымасць выбараў па партыйных спісах. Таксама ў камісіяй павінны быць прадстаўлены прадстаўнікі палітычных партый альбо кандыдатаў у дэпутаты.

Улады не павінны ніякім чынам умешвацца ў ход выбарчай кампаніі: ні сілавікі, ні праваахоўнікі, ні выканаўчая ўлада. Мы ведаем, што за кожным выбарчым участкам замацоўваюца сілавікі і чыноўнікі. З-за гэтага атрымліваем і такія вынікі, калі з вялікім адрывам перамагаюць прадстаўнікі вертыкалі. Само ж галасаванне павінна быць празрыстым і толькі ў гэтым выпадку перамогуць тыя, хто набярэць большую колькасць галасоў, а не стаўленнікі ўлады.

Як будуць выкарыстаны вынікі назірання за выбарамі і на што яны маюць уплыў?

Як паказвае практыка менавіта праца назіральнікаў дае нам магчымасць заявіць аб падтасоўцы выбараў. Без назірання мы такога сказаць не маем права, бо для гэтага патрэбныя факты. Апелюючы гэтымі фактамі мы можам весці гаворку з грамадскасцю краіны і з сусветнай супольнасцю, смела казаць пра тое, што выбары адбыліся з парушэннямі выбарчага заканадаўства.

Калі ўлада не правядзець свабодныя выбары, але прызначыць некалькі дэпутатаў ад Партыі БНФ, што вы будзеце рабіць?

Я лічу, што трэба скарыстоўваць любую магчымасць, як гэта ўжо было на мінулых парламенцкіх выбарах. Партыя БНФ таксама павінна скарыстоўваць такія магчымасці. Лічу, што такія мандаты трэба прымаць, але маю сумнеў, што некага прапусцяць ад нашай партыі ў дэпутаты.

Што пажадаеце грамадзянам?

Я жадаю, каб беларусы заставаліся патрыётамі сваёй краіны і не забывалі пра лёс і будучыню Беларусі, думалі пра тое, якой краіна застанецца для нашых нашчадкаў.

Прэс-служба "Права выбару-2018"

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме