13:01 20.02.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

“Права выбару-2018”: Уладзе варта праводзіць адкрыты падлік галасоў, а не рабіць правакацыі адносна сваіх апанентаў

Кампанія назірання “Права выбару-2018” выказвае пратэст беларускаму тэлебачанню адносна рэпартажаў на тэлеканалах “Беларусь-1” і “АНТ”, якія былі паказаныя 8 лютага.

Рэпартажы дзяржаўных тэлеканалаў каментуе Нацыянальны каардынатар “Права выбару-2018” Алесь Сілкоў:

  • Палітык паведамляе, што запіс размовы, які патрапіў да дзяржаўных прапагандыстаў, быў зроблены 1 лютага на кватэры адного з актывістаў у Мінску, на якой адбывалася працоўная сустрэча часткі сябраў Сакратарыяту кампаніі назірання.

    • Нацыянальны каардынатар адзначае, што незалежныя назіральнікі ніколі не правакуюць членаў выбарчых камісій. “Права выбару” на працягу некалькіх год дамагаецца адкрытага і галоснага падліку галасоў. Паводле кампаніі кожны назіральнік і член камісіі павінен бачыць бюлетэнь, насупраць каго з кандыдатаў стаіць галачка і гэтая інфармацыя павінна быць агучана ўслых іншым прысутным.

      • Кампанія назірання “Права выбару-2018” раіць дзяржаўным прапагандыстам загадзя рыхтаваць матэрыялы з мэтай узвышэння свайго прафесіяналізму і аператыўнасці працы, а не дэманстраваць сваю адсталасць у паразуменні арганізацыйнай працы.

        “Права выбару-2018”

        Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

          Обсудить новость на Форуме