19:00 26.08.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Перадвыбарная праграма Алега Трусава "ЗА ЗМЕНЫ РАЗАМ"

Перадвыбарная Праграма Алега Трусава "ЗА ЗМЕНЫ РАЗАМ"

Паважаныя выбаршчыкі 96-й акругіКастрычніцкага раёна горада Мінска.

11 верасня гэтага года адбудуцца чарговыя парламенцкія выбары. У сувязі саскладанай сітуацыяй у нашай краіне, якаяпраяўляецца ў доўгатэрміновым эканамічным крызісе (зніжаюцца заробкі і пенсіі,растуць кошты на тавары першай неабходнасці, скарачаецца колькасць працоўныхмесцаў, людзі атрымліваюць жабрацкуюпенсію пры адначасовым павелічэнні пенсійнага ўзросту), я вырашыў прыняць удзелу гэтых парламенцкіх выбарах, бо маю досвед працы ў беларускім парламенце ў самы адказны для нашай Бацькаўшчыны час(1990-1996 гг.). Прапаную вам абмеркавацьі — падтрымаць наступную праграму.

І. У Кастрычніцкім раёнегорада Мінска я прапаную:

1. Палепшыць экалагічны стан Кастрычніцкага раёна, звязаны з забруджваннем паветра і глебы пад прыдарожныміпрысадамі, спыніўшы высечку ўсіх зялёныхнасаджэнняў у раёне і тэрмінова замяніўшы тыя, што загінулі. У першую чаргу гэтадатычыцца вуліц Каржанеўскага, Чкалава,Казінца, Кіжаватава, Варанянскага, Магілеўскай, Сярова, Брэсцкай, Аэрадромнай,Брылеўскай, а таксама дзвюх чыгуначныхтрас, плошчаў Прывакзальнай і Казінца.Паводле назіранняў эколагаў жыццёвыстан прыдарожных прысадаў з клёна,каштана і ліпы па вуліцы Каржанеўскага— адзін з самых дрэнных у Мінску.

2. Спыніць так званае ўшчыльненнеі не будаваць без грамадскага абмеркавання і згоды жыхароў раёна новыяпрадпрыемствы і будынкі.

3. Адкрыць у раёне некалькі новыхдзіцячых садкоў, у тым ліку і беларускамоўны садок.

4. На базе адной з найлепшых школраёна адкрыць новую гімназію з беларускай мовай навучання

ІІ. У горадзе Мінскузрабіць ільготны праезд у грамадскім транспарце закошт гарадскога бюджэту для студэнтаўі пенсіянераў.

ІІІ. У Беларусі:
1. Адмяніць абавязковае размеркаванне студэнтаў. Размеркаванне з неабходным сацыяльным пакетам павінныатрымаць з іх згоды найлепшыя выпускнікі ВНУ.

2. Зрабіць рэформу заробкаў, пры гэтым прывязаць заробкі і пенсіі чыноўнікаўда сярэдніх па краіне. Настаўнік, медык,работнік культуры, сацыяльны работнік,выкладчык ВНУ павінны мець заробак, адпаведны заробку міліцыянта, вайскоўца,мытніка і іншых дзяржслужбоўцаў. Толькітады наша краіна дасягне дабрабыту і міжнароднага аўтарытэту.

3. Правесці пенсійную рэформу, прыякой выхад на пенсію па ўзросце дляўсіх катэгорый службоўцаў і розныхспецыялістаў павінен быць аднолькавы, незалежна ад займаемай пасады.Выключэнне можа быць зроблена толькідля тых, хто заняты ў шкоднай вытворчасці. Памер пенсіі залежыць толькі адвыслугі работніка і атрымліваемага сярэдняга заробку. Усе прывілеі для чыноўнікаў, дэпутатаў і пэўных катэгорыйслужбоўцаў адмяняюцца. Пенсія настаўніка, трактарыста, даяркі, дацэнтаі прафесара ВНУ павінна адпавядацьпенсіі беларускага вайскоўца, міліцыянта, дырэктара завода альбо мясцовагабюракрата.

4. У кожным раённым цэнтры Беларусіствараецца як мінімум адна беларускамоўная гімназія, а ў Мінску адкрываеццакласічны ўніверсітэт з беларускай мовайнавучання.

5. Стварыць у Беларусі інстытут Упаўнаважанага па правах чалавека, у тымліку і Упаўнаважанага па правах дзіцяці,надаўшы яму назву «Народны праваабаронца па правах дзіцяці»

6. Беларускі парламент патрабуе істотных зменаў:
— адмена верхняй палаты (СаветаРэспублікі)— законы, прынятыя парламентам,маюць сілу больш значную, чым дэкрэтыПрэзідэнта і пастановы Савета Міністраў. Менавіта яны павінны выконваццабездакорна;
— заробкі і пенсіі дэпутатаў парламента прывязваюцца і залежаць ад сярэдняга заробку і пенсій па краіне;
— усе законы прымаюцца на дзяржаўнай беларускай мове з перакладам на рускую і іншыя мовы пры неабходнасці;
— на працягу бліжэйшага тэрмінупрымаецца закон аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы;
— выдаткі на культуру павінны складаць не менш за 2 працэнты ад гадавогабюджэту.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме