09:30 08.10.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Перад выбарамі ў Баварыі
ПЕРАД ВЫБАРАМІ Ў БАВАРЫІ
Апошні, праведзены 5 кастрычніка, зандаж паказвае, што пераможцам на выбарах па-ранейшаму будзе Хрысціянска-сацыяльны саюз на чале з федэральным міністрам унутраных спраў Хорстам Зэехоферам і міністрам-прэзідэнтам Баварыі Маркусам Зёдэрам. Але набраўшы да 36 адсоткаў галасоў, хрысціянскія сацыялісты могуць страціць у параўнанні з папярэднімі выбарамі падтрымку не менш як 11 працэнтаў выбаршчыкаў.
Баварыя будзе 15-й федэральнай зямлёй, у парламентах якіх прадстаўлена Альтэрнатыва. Выбары ў апошняй зямлі, Гесэне, адбудуцца 28 кастрычніка. І ўсё паказвае на тое, што Альтэрнатыва і там атрымае мандаты. Такім чынам, Альтэрнатыва для Германіі за 5 гадоў (2014–2018) стане парламенцкай партыяй ва ўсіх федэральных землях. (Летась у верасні яна атрымала больш за 90 мандатаў у Бундэстагу.)
НЯМЕЦКІ ПАЛІТЫЧНЫ ЛАНДШАФТ ПРАЗ ГОД ПАСЛЯ ФЕДЭРАЛЬНЫХ ВЫБАРАЎ
Калі ў верасні 2017 г. за хрысціянскіх дэмакратаў галасавала 32,9 працэнта выбаршчыкаў, дык цяпер, як паказваюць зандажы апошніх 2 тыдняў, за іх гатовыя аддаць галасы ад 26 да 28 адсоткаў грамадзян Нямеччыны.
Чые пазіцыі таксама ўмацаваліся, дык гэта зялёных. Цяпер партыю гатовыя падтрымаць ад 14 да 18 адсоткаў грамадзян, а ў 2017 г. яна мела падтрымку 8,9 працэнта выбаршчыкаў. Калі такая дынаміка захаваецца, то сацыял-дэмакраты могуць апынуцца сярод палітычных партый на 4-м месцы.
Пагоршыліся пазіцыі і Левай партыі.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 апреля 2024
« | Апрель 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 |