11:06 28.07.2020 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Наколькі крытычная сітуацыя з эпідэміяй каранавірусу ў Беларусі? Якія шляхі яе вырашэння існуюць?

Суразмоўцамі Паўлюка Быкоўскага ў першай перадачы сталі аналітык даследчага цэнтра EAST Андрэй Елісееў і карэспандэнт Радыё Свабода Антон Трафімовіч.

А.Е.: Я лічу, што беларуская статыстыка заніжаная з розных прычынаў, пра гэта сведчыць статыстыка смяротнасці. Розныя СМІ неаднаразова паведамлялі, што каранавірус не быў пазначаны ў пасведчаннях пра смерць. Калі мы параўнаем статыстыку розных еўрапейскіх краінаў, напрыклад, Галандыю ці Швецыю, якія мы нядаўна абышлі па колькасці каранавірусных выпадкаў, то там зарэгістраваныя 5-6 тысячаў смерцяў ад каранавірусу. Я дапускаю, вядома, што ў Беларусі лятальнасць можа быць меншая за польскую, галандскую, шведскую ў 2-3 разы, але ніяк не ў 20-25 разоў, што мы маем па афіцыйнай статыстыцы. Гэтая абмежаваная статыстыка: нам не даюць лічбы па ўзросце, па рэгіёнах – звязаная з маніпуляцыямі: чым больш разнапланавай інфармацыі маеш на руках, тым прасцей пераканацца ў маніпуляцыях.

Нават калі поўная статыстыка і будзе апублікаваная, я маю сумневы, што штоквартальны выпуск Белстата выйдзе своечасова – ягоную публікацыю могуць зацягнуць. Зараз мы жывём на этапе прэзідэнцкіх выбараў, то бок ёсць палітычны рэзон апублікаваць іх пазней – палітычны розгалас будзе меншы.

Смяротнасць сярод медыкаў вышэй у 20-30 разоў за іншыя краіны

П.Б.: Калі кажуць пра вялікую смяротнасць урачоў, то тлумачаць гэта тым, што медыкі сутыкаюцца з большай канцэнтрацыяй віруса і з гэтым горш спраўляецца імунная сістэма арганізма. Менавіта так гучыць адно з тлумачэнняў вялікай смяротнасці. Але ёсць і іншае: у медыкаў проста не хапала сродкаў абароны. Як гэтыя фактары спрацавалі ў Беларусі?

П.Б.: На сайце БЕЛТА ёсць афіцыйны раздел, прысвечаны гэтай інфекцыі «Стоп COVID». Як толькі гэты раздзел пачынаўся, там была карта з адзнакамі, дзе можна атрымаць інфармацыю. Потым гэтая карта знікла і інфармацыя па рэгіёнах Беларусі стала недаступнай. Радыё Свабода зрабіла сваю карту і выклала карту захворванняў на Google Maps. Наколькі гэтая інфармацыя рэлевантная сёння ці вы ўдо спынілі гэты праект?

А.Т.: Я акурат да гэтага і вёў: Магілёўшчына на той час была найменш пацярпелая ад каранавірусу, чым ідэолагі спышаліся “расчараваць”. А на Міншчыне, Берасцейшчыне, Гарадзеншчыне адмаўлялі ў інфармацыі, бо было што хаваць.

А.Т.: Абсалютна не, па звестках нашых чытачоў, людзям проста масава адмаўляюць у тэстах на каранавірус. Самі ўлады, Міністэрства аховы здароўя не ведаюць рэальнай сітуацыі, таму што яны не робяць тэсты на каранавірус па самых розных прычынах. У чалавека ўсе сімптомы каранавірусу прысутнічаюць, але ён не можа дамагчыся тэсту, бо тэсты не робяцца, хаця яшчэ два месяца таму яго абавязкова праверылі б. Такое ўражанне, што падганяецца статыстыка – мінус 20-50 чалавек у дзень можна самому дамаляваць, як улада робіць “перамогу”; улада штучна заканчвае эпідэмію, і заплюшчвае вочы на рэальную эпідэмію, якая, на мой погляд, толькі нарастае. З гарачых рэгіёнаў (Стоўбцы, Докшыцы, Лунінец) паступае інфармацыя пра нарастане захворванняў. Але гэтая інфармацыя стала настолькі звыклай, што людзі на яе ўжо не звяртаюць увагі.

Глядзі поўнае відэа дыскусіі:

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме