16:30 28.11.2020 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

НЕСТАНДАРТНЫ ЭНГЕЛЬС, або ШТО-КОЛЕЧЫ ПРА ПОЗНІ МАРКСІЗМ

у 200-я ўгодкі Фрыдрыха Энгельса

МАРКСІЗМ ДА МАРКСА

іМіж тым сапраўдным айцом таго, што называецца марксізмам, быў Энгельс. Трапіўшы ў 1842 г. другі раз у Англію, ён пачаў пільна прыглядацца да эканамічнага і грамадскага жыцця краіны. Вынікам яго назіранняў сталі класічныя працы: “Становішча рабочага класа ў Англіі” і “Накіды да крытыкі палітычнай эканоміі”. Вось гэтая, другая, праца 23-гадовага дэндзі зрабіла вялікі ўплыў на Маркса, і той у 1859 г. напіша працу, загаловак якой нагадвае загаловак Энгельсавай: “Да крытыкі палітычнай эканоміі”. Так з’явілася аснова для “Капітала”.

Савецкаму чалавеку спецыяльна не тлумачылі, што “віна” Маркса і Энгельса ў тым, што яны не “расклалі па палічках” адрозненні паміж камунізмам і сацыялізмам.

Цягам часу ідэі “рэспектабельных” сацыялістаў сталі ідэалогіяй рабочага руху, рабочых партый. Камунізм як плынь у сацыялістычным руху паступова адыходзіў на маргінэс. І толькі ў Расіі ён быў прыметнай сілай і ў час 1-й сусветнай вайны аформіўся як самастойная таталітарысцкая партыя.

У той самай прадмове Энгельс пісаў: чым больш развітая капіталістычная вытворчасць, тым менш можа буржуазія карыстацца тымі прыёмамі дробнага махлярства і жульніцтва, якія характарызуюць раннія стадыі капіталізму.

Некаторыя аўтары лічаць, што позні марксізм пачаўся ў 1870-х. Я рызыкну канкрэтызаваць: у 1872-м. У гэтым годзе Маркс і Энгельс абвясцілі Камуністычны маніфест гістарычным дакументам і планавалі наступнае яго выданне “забяспечыць уводзінамі”. Аднак уводзіны так і не былі напісаныя.

КАНЦАВАЯ МЭТА ГІСТОРЫІ

нейкім FigaroНа Эдуарда Бернштайна накінулся Пляханаў, Парвус, Ленін, Троцкі, Люксемург і нават Каўцкі, але па сутнасці ўсе яны палемізавалі з Энгельсам. І нават з Марксам, які яшчэ ў 1846 г. разам з Энгельсам пісаў: “Камунізм для нас не стан, які павінен быць усталяваны, не ідэал, з якім павінна ўзгадняцца рэчаіснасць. Мы называем камунізмам рэальны рух, які знішчае цяперашні стан”.

Сацыяльнаму прагрэсу спрыяе дэмакратыя. Дэмакратыя ж немагчымая без усегульнага выбарчага права.

Уласна, што такое сацыялізм? Яго сутнасць коратка выразіў паэт: Праз 30 гадоў Энгельс у працы “Анты-Дзюрынг” пісаў пра сацыялізм — гэта скачок з царства неабходнасці ў царства свабоды, калі “людзі пачнуць зусім свядома самі тварыць сваю гісторыю”, калі прыведзеныя імі ў рух грамадскія прычыны будуць у пераважнай і ўсё больш узрастаючай меры весці да тых наступстваў, якіх людзі жадаюць. Такім чынам, свабода — гэта ў значнай меры і свабода ад тых абмежаванняў, якія на чалавека накладваюць прырода і гісторыя.

З 1878 г. у Нямеччыне ў дачыненні да сацыялістаў дзейнічаў выключны закон. Спачатку ў Швейцарыі, а потым у Англіі сацыялісты выдавалі газету . У 1890 г. партыя легалізвалася і патрэба выдаваць нелегальную газету адпала. У развітальным слове да чытачоў газеты Энгельс пісаў, што сацыялістам цяпер трэба спрабаваць абыходзіцца толькі законнымі сродкамі барацьбы, бо такім чынам “дасягаюцца найбольшыя вынікі”. Калі улада будзе дзейнічаць супрацьпраўнымі метадамі, то і сацыял-дэмакратыя вымушана будзе стаць на незаконны шлях. Далей ён апеляваў да брытанскага права, якое дапускае паўстанне ў тым разе, калі ўлада выходзіць за рамкі закона. Дык вось, калі ўлады Нямеччыны выйдуць за рамкі закона, ці будзе партыя будаваць барыкады, апеляваць да сілы зброі? “Такое задавальненне сваім ворагам яна пэўна не даставіць”, — адказваў Энгельс.

І цытата на завяршэнне: “Мы, “рэвалюцыянеры”, “звяргальнікі”, мы маем значна большыя поспехі з дапамогаю легальных сродкаў, чым з дапамогай нелегальныхці з дапамогаю перавароту”.

І калі сацыялісты Бельгіі, Даніі, Швецыі ды іншых краін, улічваючы традыцыі і грамадскія настроі, змагаліся не за рэспубліку, а за абмежаванне ўлады манархаў, яны дзейнічалі як паслядоўнікі Энгельса.

НАЦЫЯНАЛЬНАЕ І ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЕ

Сталы Энгельс жыў у перыяд, калі завяршаўся падзел свету і наспявала барацьба за яго перадзел. Ён бачыў, што ў каланізацыі чынны ўдзел бралі і сыны рабочага класа, што рабочыя Вялікабрытаніі, Францыі ды інш. краін мелі з каланізацыі выгады. Ён бачыў, што паміж працоўнымі метраполій і калоній, пануючых і прыгнечаных нацый не можа быць інтэрнацыяналізму. НАЦЫЯНАЛЬНАЕ І КЛАСАВАЕ

Ідэю развіў К. Каўцкі, які пісаў: “Самастойнасць нацыі з’яўляецца натуральна неабходнай перадумовай усякай сучаснай класавай барацьбы”.

Энгельс яшчэ ў 1880-х гг. прадбачыў вялікую вайну ў Еўропе. У 1891-1892 гг. ён надаў гэтаму пытанню шмат увагі ў працы “Сацыялізм у Нямеччыне”.

Калі мы будзем памятаць напісанае Энгельсам у 1891–1892 гг., то зразумеем, чаму большасць нямецкай сацыял-дэмакратыі выступіла ў 1914-м на абарону сваёй краіны, а яе дэпутаты ў Райхстагу галасавалі за ваенныя крэдыты.

У такіх выпадках кажуць: як у ваду глядзеў.

Катастрофа царскай арміі ў час наступальнай аперацыі ва Усходняй Прусіі (жнівень 1914 г.) пацвердзіла правільнасць назіранняў Энгельса. Скажуць: а брусілаўскі прарыў? Адкажам: прарыў той скончыўся катастрофай. Уцёкі расійскіх вайскоўцаў былі панічныя. Каб навесці нейкі парадак, былі створаны “батальёны смерці”, або “заградительные отряды”. (Троцкі у Грамадзянскую і Сталін у Другую сусветную выкарыстаюць гэтую вынаходку.)

ПАРТЫЙНАСЦЬ НАВУКІ

У 1875 г. у г. Гота праходзіў аб’яднаўчы з’езд дзвюх рабочых партый. Маркс, прачытаўшы праект праграмы новай і адзінай партыі, напісаў даволі непрыемную для яе аўтараў крытыку, якую так і назвалі — “Крытыка Гоцкай праграмы”. Кіраўнікі партый дзеля таго, каб працэс аб’яднання прайшоў паспяхова, схавалі Марксаў тэкст пад сукно. “Крытыку Гоцкай праграмы” апублікавалі толькі ў 1891 г., калі нямецкія сацыял-дэмакраты рыхтаваліся прыняць новую праграму партыі. Публікацыя ў часопісе eue

Анатоль Сідарэвіч.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме