16:00 17.02.2020 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

МЫ ЗА ЗАХАВАННЕ І ЎМАЦАВАННЕ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ

МЫ ЗА ЗАХАВАННЕ І ЎМАЦАВАННЕ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІЗаява ХХ з’езду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)У мінулым годзе Расія вуснамі былога прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзевапрапанавала Беларусі за танную нафту і газ паступова пазбавіцца суверэнітэту іпрактычна далучыцца да Расійскай Федэрацыі.Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) выступала і выступае за тое, кабгарантам нашай незалежнасці быў менавіта беларускі народ, які паводле Канстытуцыіможа бараніць яе ўсімі магчымымі сродкамі.Мы выказваем вялікую падзяку ўсім неабыякавым грамадзянам Беларусі, якія выходзіліна вуліцы нашых гарадоў, прайшлі праз суды і адміністратыўныя пакаранні і на ўвесь светзасведчылі, што незалежнасць ёсць найвялікшай каштоўнасцю для беларускага народа.Мы лічым, што цяпер неабходна ліквідаваць т. зв. Саюзную дзяржаву, правесцідэлімітацыю і дэмаркацыю мяжы з Расіяй, вывесці з нашай тэрыторыі расійскія вайсковыяаб'екты і перайсці на гандаль з Расіяй па ўзаемавыгадных цэнах па ўсіх катэгорыяхтавараў, у тым ліку і па энерганосьбітах.г. Мінск, 16 лютага 2020 г.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме