14:30 22.09.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Лукашэнка ізноў загаварыў пра транзіт улады

– Я мяркую, што тое, што зараз адбываецца, гэта бадай самы найлепшы расклад для Аляксандра Лукашэнкі: хай будзе ўсё так, як ёсць. І мяняць абсалютна не выгадна, таму што невядома, на якім этапе можа адбыцца збой. А губляць час улады, альбо сыходзіць на нейкую незразумелую новую пасаду, гэта таксама выклік. Ёсць такая прымаўка ў ангельцаў, якія кажуць: “Лепш зрабіць тое, што ты ўжо рабіў, і памыліцца чарговы раз, чым зрабіць нешта новае”. І змены ў Канстытуцыю праз рэферэндум – гэта тое новае, якое выглядае абсалютна незразумелым і з незразумелым канцом, чым гэта ўсё можа скончыцца ў тым ліку і для яго.

Намеснік старшыні незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч: – Просты народ не чакае гэтага рэферэндуму. Ён зараз думае пра тое, як сёння жыць у гэтых эканамічных абставінах. Калі няма ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Гэта сёння трэба дзеючай уладзе, каб нейкім чынам маніпуляваць грамадскай думкай. Сёння на першы план выходзіць, безумоўна, пандэмія. На мой погляд, трэба ў першую чаргу думаць не пра рэферэндум, а як умацаваць здароўе нашых грамадзян. І падняць іх дабрабыт.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме