21:00 08.10.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучана 703 чалавекі

Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучана 703 чалавека. Адпаведная статыстыка апублікаваная на сайце Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

7 кастрычніка скончыўся перыяд падачы дакументаў для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Рэгістрацыя будзе доўжыцца да 17 кастрычніка.

Больш за ўсё прэтэндэнтаў у кандыдаты — 424 — вылучана палітычнымі партыямі. 272 вылучана шляхам збору подпісаў, 128 — працоўнымі калектывамі (частка прэтэндэнтаў выкарысталі не адзін спосаб вылучэння).

З палітычных партый больш за ўсё кандыдатаў вылучыла Ліберальна-дэмакратычная партыя — 107 (паводле вынікаў з’езду было вылучана 110), 56 — у Аб’яднанай грамадзянскай партыі (паведамлялася аб 61 вылучэнцы), 54 — у Камуністычнай партыі Беларусі (першапачаткова было 60).

Па 43 кандыдаты вылучылі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (50) і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (50). Партыя БНФ вылучыла 33 чалавекі (на з’ездзе было вылучана 50 кандыдатур). 33 прэтэндэнты на месца ў парламенце прадстаўляюць Беларускую партыю левых „Справядлівы свет” (заяўлялася 37), 20 — Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду (24), 16 — Беларускую патрыятычную партыю (18), 7 — Беларускую партыю „Зялёныя”, 6 — Рэспубліканскую партыю, 1 — Беларускую сацыяльна-спартыўную партыю.


58 чалавек з’яўляюцца дэпутатамі мясцовых саветаў. З дзейных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў паўторна балатуюцца 34 (31%). 16 верасня на сустрэчы з кіраўніком ніжняй палаты Уладзімірам Андрэйчанкам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў будучым парламенце бачыць прыблізна 30-35% з цяперашняга складу.

Найбольшая канкурэнцыя чакаецца ў Менску — у 20 акругах балатуецца 205 чалавек.

Чвэрць патэнцыйных кандыдатаў (174 чалавекі) жанчыны.

Пасля вылучэння пачынаецца этап праверкі пададзеных дакументаў і рэгістрацыі кандыдатаў.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.
belapan.by

belapan.by

Чытай больш на:
belapan.by

Чытай больш на: belapan.by

Чытай больш на:

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме