10:15 02.02.2020 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

КАНФЕРЭНЦЫЯ МІНСКАЙ ГАРАДСКОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БСДП

КАНФЕРЭНЦЫЯ МІНСКАЙ ГАРАДСКОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БСДП

1 лютага адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Мінскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). У канферэнцыі ўзялі ўдзел усе дэлегаты, абраныя сацыял-дэмакратамі Заводскага, Ленінскага, Маскоўскага, Партызанскага, Першамайскага і Савецкага раёнаў сталіцы.

Са справаздачным дакладам гарадскога камітэта аб працы за апошнія два гады выступіў сябар камітэта Андрэй Казановіч. Удзельнікі канферэнцыі заслухалі таксама справаздачу рэвізора гарадской арганізацыі Анатоля Сідарэвіча.

Станоўча ацаніўшы працу гарадскога камітэта і зацвердзіўшы справаздачу рэвізора, дэлегаты прыступілі да выбараў кіруючага органа і рэвізора Мінскай гарадской арганізацыі БСДП.

Старшынёй арганізацыі абрана Марыя Рудакоўская, яе намеснікам – Андрэй Казановіч. Скарбнікам арганізацыі стаў Мікалай Мяцельскі. У гарадскі камітэт увайшлі таксама Людміла Волкава, Таццяна Дзямбіцкая, Іван Лабачоў, Раман Ляўкоўскі, Раіса Радзівановіч і Аляксей Сігаеў.

Рэвізорам Мінскай гарадской арганізацыі абраны Мікалай Лавіцкі.

Абраныя таксама дэлегаты на ХХ з’езд БСДП і вылучаныя кандыдаты ў сябры Цэнтральнага Камітэта і Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі партыі.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме