20:15 21.02.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

КАНФЕРЭНЦЫЯ МІНСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БСДП

20 лютага 2021 г. адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Мінскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Старшынёю абласной арганізацыі выбраны Мікалай Усціменка (Пухавіцкі раён), яго наменікам стаў Віталь Рудкоўскі (г. Барысаў), пасаду скарбніка арганізацыіі заняў Вадзім Северцаў (Мінскі раён).

Сябрамі Мінскага абласнога камітэта выбраны Алена Карповіч (г. Жодзіна) і Анатолій Юрэвіч (Слуцкі раён).

Канферэнцыя выбрала таксама рэвізора Мінскай абласной арганізацыі БСДП. Ім стаў Міхаіл Ермаковіч (Маладзечанскі раён).

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме