12:00 29.10.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ГЕРМАНІЯ ПЕРАД НОВЫМІ ПРАБЛЕМАМІ


Нічога сенсацыйнага ў Гесэне не адылося. Кожная з партый-суперніц атрымала прыблізна тую колькасць галасоў, якую прадказвалі ёй сацыёлагі. А сацыёлагі прадказвалі, што Хрысціянска-дэмакратычны саюз і Сацыял-дэмакратычная партыя зведаюць вялікія страты.


Калі працэнты галасоў пераводзіць на колькасць мандатаў, то хадэкі атрымалі 137-асабовым ландтагу Гэсэна 40 месцаў, а сацыял-дэмакраты і зялёныя – па 29. 19 крэслаў у зямельным парламенце будуць належаць прадстаўнікам Альтэрнатывы, 11 – “жоўтым” (колер Свабоднай дэмакратычнай партыі) і 9 – Левай партыі.


Многія назіральнікі лічаць, што выбары 14 кастрычніка ў Баварыі, дзе хрысціянскія сацыялісты і сацыял-дэмакраты таксама панеслі страты, а таксама выбары ў Гесэне абвастрылі пытанне аб лідэру Хрысціянска-дэмакратычнай партыі. Раздаюцца галасы, што Ангеле Мэркель пара ўжо пакінуць капітанскі масток. Прадказваюць таксама распад вялікай урадавай кааліцыі хадэкаў і эсдэкаў у Берліне і стварэнне “ямайкі” на федэральным уроўні (чорныя, зялёныя і жоўтыя маюць у Бундэстагу 393 з 709 месцаў).


Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме