16:15 12.12.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Дэлегацыя БСДП прыняла ўдзел у кангрэсе Партыі еўрапейскіх сацыялістаў

8—9 снежня 2018 года ў Лісабоне (Партугалія) адбыўся чарговы кангрэс Партыі еўрапейскіхсацыялістаў.Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамаду) на кангрэсе прадстаўлялі старшыняпартыі Ігар Барысаў, першы намеснік старшыні Аляксей Сігаеў і памочнік міжнароднагасакратара партыі Вольга Ісайкіна. Трэба адзначыць, што прадстаўнікі БСДП удзельнічалі ўкангрэсе Партыі еўрапейскіх сацыялістаў не першы раз.Дэлегатаў і гасцей было гэтак шмат, што мэр Лісабона Фернанда Мэдзіна паведаміўпрысутным, што пасля кангрэсу ў сталіцы Партугаліі будзе пабудаваны будынак большайумяшчальнасці.Варта дадаць, што ўдзельнічаць у галасаванні маглі толькі прадстаўнікі партый, якіяз’яўляюцца паўнапраўнымі сябрамі (full members) ПЕС. Такіх партый цяпер трыццаць тры.Трыццаць трэцім паўнапраўным сябрам ПЕС стала прынятая кангрэсам Сацыял-дэмакратычнаяпартыя “Згода” з Латвіі. 33 партыі прадстаўлялі больш за 1000 дэлегатаў.Праграма кангрэсу была вельмі насычаная. Гэта і выбары кіраўніцтва ПЕС, і вылучэннекандыдата на пасаду старшыні Еўракамісіі, і абмеркаванне розных актуальных пытанняў, у тымліку пытання аб выбарах у Еўрапейскі парламент.Прэзідэнтам ПЕС чарговы раз выбраны прадстаўнік Балгарскай сацыялістычнай партыіСяргей Станішаў. Народжаны ва ўкраінскім Херсоне, балгарскі сацыяліст атрымаў у сваюпадтрымку 83% галасоў дэлегатаў.На пасаду старшыні Еўракамісіі кангрэс ПЕС вылучыў кандыдатуру былога міністразамежных спраў Нідэрландаў Франса Тымерманса. Галоўным канкурэнтам Ф. Тымермансабудзе хрысціянскі сацыяліст з Баварыі Манфрэд Вэбер. На выбарах у Еўрапейскі парламент,якія прызначаны на май наступнага года, Франс Тымерманс будзе вядучым кандыдатам ПЕС, аМанфрэд Вэбер – вядучым кандыдатам Еўрапейскай народнай партыі.Франс Тымерманс разам з прэм’ер-міністрам Партугаліі Антоніу Кошта былі галоўныміпостацямі на Кангрэсе. Перад дэлегатамі выступалі таксама прэм’ер-міністр Іспаніі ПэдраСанчас, прэм’ер-міністр Мальты Джозэф Мускат, прэм’ер-міністр Македоніі Зоран Заеў дыіншыя вядомыя сацыял-дэмакраты Еўропы.Найчасцей на кангрэсе ўздымаліся пытанні адносна таго, як змагацца з узрастаючымі ўЕўропе нацыяналізмам і папулізмам. Не абышлі ўвагай удзельнікі кангрэсу і сацыяльныяпратэсты, што апошнім часам разгарнуліся ў Францыі. Абмяркоўвалася таксама пытанне абвыхадзе Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі з ЕС. Дэпутатка адЛейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі Джулі Вард у кулуарах арганізавала збор подпісаў падзваротам да лідэра лейбарыстаў Джэрэмі Корбіна зрабіць усё магчымае, каб Вялікабрытанія іПаўночная Ірландыя засталіся ў ЕС. Пад гэтым лістом падпісаліся і беларускія сацыял-дэмакраты.Падчас кангрэсу прадстаўнікі БСДП правялі сустрэчы з сацыял-дэмакратамі Швецыі,Украіны, Нарвегіі, Польшчы і Вялікабрытаніі. Таксама адбыліся перамовы з кіраўніцтвам ПЕСаб далучэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) да Партыі еўрапейскіхсацыялістаў у статусе назіральніка (observer party). Працэс гэты распачнецца ў бліжэйшы час.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме