15:45 08.06.2020 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Далучайцеся да назірання за выбарамі разам з БСДП!

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) мае багаты вопыт арганізацыі назірання за выбарамі ўсіх узроўняў.

З 2012 года БСДП уваходзіць у кампанію назірання “Права выбару”, якая аб’ядноўвае восем палітычных партый, аргкамітэтатаў палітычных партый, арганізацый і незалежных прафсаюзаў.

Мы маем сваю метадалогію па арганізацыі выбараў, маем тренараў па падрыхтоўцы назіральнікаў, выдаем назіральнікам адмысловыя сшыткі для фіксацыі парушэнняў і фальсіфікацыі выбарчага заканадаўства, робім аналітычныя матэрыялы, супрацоўнічаем з місіяй назіральнікаў АБСЕ, а таксама агучваем выяўленыя факты парушэнняў і фальсіфікацый у СМІ.

БСДП запрашае:

- Вылучыцца ад нашай партыйнай арганізацыі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Для гэтага неабходна ўступіць у нашу арганізацыю. Пасля гэтай працэдуры мы вылучаем вас ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Калі вы туды трапляеце, то мы запрашаем вас прыняць удзел у трэнінгу для сябраў выбарчых камісій (магчымы варыянты анлайн і офлайн).

- Вылучыцца ад нашай партыйнай арганізацыі ў назележныя назіральнікі. Для гэтага неабавязкова быць сябрам партыі. Кожны незалежны назіральнік пройдзе адмысловы трэнінг для азнаямлення з выбарчым заканадаўствам, а таксама правамі і абавязкамі назіральніка (магчымы варыянт анлфйн і офлайн).

Мы зацікаўлены ў доўгатэрміновым супрацоўніцтве і змене аўтарытарнай улады на дэмакратычную.

Для гэтага мы выкарыстоўваем усе магчымыя легальныя спосабы!

Для таго, каб вылучыцца ў выбарчую камісію, а таксама стаць незалежным назіральнікам неабходна запоўніць адмысловыю форму .

Далучайся! Створым будучыню разам!

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме