19:15 21.01.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ДАГАВОР АБ СТВАРЭННІ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ - ЛЕГАЛЬНАЯ ФОРМА ІНКАРПАРАЦЫІ БЕЛАРУСІ Ў СКЛАД РАСІІ

Прэзідыума

Акрамя таго, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) звяртае ўвагу, што Дагавор аб стварэнні саюзнай дзяржавы не адпавядае нацыянальным інтарэсам і цэламу шэрагу артыкулаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:

стварэнне наднацыянальных органаў улады (Вышэйшага Дзяржаўнага Савета, Парламента, Савета міністраў, Суда, Падліковай палаты), да якіх пераходзіць большая частка поўнамоцтваў у рамках саюзнай дзяржавы, фактычна ліквідуюць дзяржаўны суверынітэт Рэспублікі Беларусь, што супярэчыць прэамбуле і артыкулам 1, 3, 8 і 18 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;

-У Дагаворы аб стварэнні саюзнай дзяржавы няма і практычна не можа быць прынцыпа раўнапраўя пры фарміраванні прадстаўнічых, выканаўчых і судовых органаў улады. Пры фарміраванні Палаты Саюза (вышэйшая палата парламента) для Беларусі і Расіі маецца розная норма прадстаўніцтва дэпутатаў ад колькасці выбаршчыкаў. Пры фарміраванні Палаты прадстаўнікоў (ніжэйшая палата парламента) усталёўваецца няроўная колькасць дэпутатаў ад Беларусі і Расіі (адпаведна – 28 і 75 чал.), што загадзя ставіць беларускі бок у пройгрышнае становішча.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме