22:15 08.08.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ЧЫТАЮЧЫ МАРКСА І МАРКСІСТАЎ

ЧЫТАЮЧЫ МАРКСА І МАРКСІСТАЎ

Даклад на канферэнцыі, прысвечнай 200-годдзю Карла Маркса. Мінск, 5 мая 2018 г.Летась незаўважна прайшло 100-годдзе тае падзеі, якую адны называюць кастрычніцкімдзяржаўным пераваротам, а іншыя – Вялікай кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыяй.Нейкую канферэнцыю ладзілі ў Акадэміі навук, але шырока ў друку гэтая гадавіна неадзначалася, не высвятлялася стаўленне да яе цяперашніх камуністаў, сацыял-дэмакратаў,хрысціянскіх дэмакратаў і прадстаўнікоў іншых палітычных плыняў. Гэтак жа незаўважапройдзе ў нас і 200-годдзе з дня нараджэння Карла Маркса – таго, хто па выніках інтэрнэт-апытання ў канцы мінулага тысячагоддзя карпарацыяй Бібісі абвешчаны першым сяроддзесяці выдатных мысліцеляў ІІ тысячагоддзя. Ён аперадзіў і рэвалюцыянераў ў навуцыАльберта Айнштайна, Ісака Ньютана ды Чарльза Дарвіна, і філосафаў Тамаша Аквінскага,Імануіла Канта, Рэнэ Дэкарта, Фрыдрыха Ніцшэ…ЛЕНІНСКАЯ РЭВІЗІЯ МАРКСАЗборнік матэрыялаў акадэмічнай канферэнцыі яшчэ трэба будзе пачытаць, але я чамусьціне ўпэўнены, што на той канферэнцыі нехта працытаваў Мікалая Бярдзяева, якісцвярджаў, што Уладзімір Ленін “здзяйсняў рэвалюцыю ў імя Маркса, але не паводлеМаркса”1.Мяне заўсёды цікавіла і цікавіць пытанне: няўжо Ленін не чытаў прадмову Маркса да 1-ганямецкага выдання першага тома “Капітала”? Нагадаю, што ў гэтай прадмове Маркс пісаўаб развіцці эканамічных грамадскіх фармацый. Пазней іх назавуць грамадска-эканамічнымі фармацыямі. Менавіта Марксава вучэнне аб грамадска-эканамічныхфармацыях і зробіць – разам з тэорыяй цывілізацыяў – гісторыю не зборам апавяданняў іаповесцяў пра мінулае, а сапраўды навукай. Развіццё гэтых фармацыяў Маркс разглядаўяк нутаральны гістарычны працэс. І ў той самай прадмове Маркс пісаў, што грамадства“не можа ні пераскочыць цераз натуральныя фазы развіцця, ні адмяніць апошніядэкрэтамі”2.Калі Ленін чытаў гэты Марксаў тэкст, то чаму ён вырашыў дэкрэтамі і тэрорам адмяніць уРасіі капіталізм?Як на маю думку, магчымыя тры адказы.1) Ленін сыходзіў са свайго разумення імперыялізму як пярэдадня сацыялістычнайрэвалюцыі. Аднак тое, што Расія мела калоніі і ўдзельнічала ў вайне за перадзел свету, неазначае, што ў імперыі склаліся індустрыяльнае грамадства і капіталістычны лад. У Расііадсутнічала адна з асноўных адзнак індустрыяльнага грамадства – усеагульнаяпісьменнасць. У гэтай краіне, кажучы словамі Фрыдрыха Энгельса, былі “прадстаўленыўсе ступені сацыяльнага развіцця, пачынаючы ад першабытнай абшчыны”3.Бацька расійскай сацыял-дэмакратыі і галоўны апанент Леніна, Георгій Пляханаў, лічыў,што “сацыялістычны лад мае прынамсі дзве перадумовы: 1) высокую ступень развіцця

1 Бердеяв Н. А. Истоки и смысл русского коммунизма. – М.: Наука, 1990 – С. 882 К. Маркс, Ф. Энгельс. Сочинения. Изд. 2-е. Т. 23 С. 103 Тамсама. Т. 36 С. 263 ____________________________________________________________________________________прадукцыйных сіл (гэтак званай тэхнікі); 2) вельмі высокі ўзровень свядомасці ўпрацоўным насельніцтве краіны”4. На славутыя красавіцкія тэзісы, Пляханаў адгукнуўсядаволі грунтоўным аналітычным артыкулам “Пра тэзісы Леніна і пра тое, чаму трызненнебывае падчас цікавым”. У прыватнасці, ён з Марксавай кнігі “Да крытыкі палітычнайэканоміі” цытаваў вядомае палажэнне аб суадносінах прадукцыйных сіл і вытворчыхадносін. І пісаў, што “далёка не ва ўсякі дадзены час магчымы пераход ад аднаго спосабувытворчасці да другога, вышэйшага, – напрыклад ад капіталістычнага дасацыялістычнага”5. І пытаўся: як складваюцца справы з капіталізмам у Расіі? Ці можнасцвярджаць, што яго песенка спета?Трохі адхіляючыся ў бок, адзначу, што найлепшая крытыка Маркса ўтрымліваецца ўпрацах марксістаў. І адзначу, што артадаксальны марксіст Пляханаў не спрачаўся змарксістам Эдуардам Бернштайнам наконт таго, што Маркс, прадказваючы хуткі крахкапіталістычнага грамадства, перабольшаваў тэмпы яго развіцця6. Маркс, нагадаю,даследаваў капіталізм заходнееўрапейскі, пераважна самы перадавы на той час брытанскі,а Пляханаў і Ленін праз 34 гады пасля смерці Маркса, у 1917-м, жылі ў Расіі. Выказваючынязгоду з ленінскім курсам на сацыялістычную рэвалюцыю, Пляханаў заявіў: “Расіяцерпіць не толькі таму, што ў ёй ёсць капіталізм, але таксама і таму, што ў ёй недастатковаразвіты капіталістычны спосаб вытворчасці”7.2) На пытанне, чаму Ленін вырашыў дэкрэтамі і тэрорам адмяніць у Расіі капіталізм,можна знайсці і другі адказ. Як мы ведаем, у прадмове да другога рускага выдання “Маніфесту Камуністычнай партыі” Маркс і Энгельс у 1882 годзе пісалі: “Калі рускаярэвалюцыя паслужыць сігналам пралетарскай рэвалюцыі на Захадзе, так што абедзве яныдапоўняць адна адну, то сучасная руская абшчынная ўласнасць на зямлю можа з’явіццасыходным пунктам камуністычнага развіцця”.Зробім агаворку. У лісце да Веры Засуліч 8 сакавіка 1881 г. Маркс не выключаў, што памеры развіцця капіталізму ў Расіі абшчынная ўласнаць на зямлю можа ператварыцца ўпрыватную. З другога боку, ён лічыў, што абшчына “з’яўляецца пунктам апорысацыяльнага адраджэння Расіі”, але для таго, каб яна магла выконваць такую ролю, трэба,каб былі ухілены згубныя ўплывы на яе і забяспечаны ўмовы яе свабоднага развіцця.Такім чынам, у 1881 г. Маркс не зрабіў адназначную выснову наконт будучыніпазямельнай сялянскай абшчыны ў Расіі, а ў 1882-м ён і Энгельс звязвалі сацыяльныпрагрэс у Расіі з расійскай рэвалюцыяй, якая будзе падтрымана рэвалюцыяй у ЗаходняйЕўропе.Мы ведаем, што бальшавікі, здзяйсняючы пераварот, сапраўды разлічвалі напралетарскую рэвалюцыю на Захадзе, у першы чарод у Германіі. Але яны, як і Маркс,перабольшвалі рэвалюцыйны імпэт нямецкага рабочага класа. І, як думаецца, бальшавікіняўважліва чыталі, што пісаў Энгельс у сваіх працах “Развітальны ліст чытачам газеты“Sozialdemokrat”, “Да крытыкі праекту сацыял-дэмакратычнай праграмы 1891 года”,

4 Цыт. па: Тютюкин С. В. Г. В. Плеханов. Судьба русского марксиста. – М.: РОССПЭН, 1997 – С. 3315 Плеханов Г. В. Год на Родине: Полное собрание статей и речей 1917–1918 г. В 2 т. Т. 1 – Paris, 1921 – С.266 Гл.: Плеханов Г. В. Избранные философские произведения. Т. ІІ. С. 382 Праверыць7 Плеханов Г. В. Год на Родине… С. 26 _____________________________________________________________________________________________________“Сацыялізм у Германіі”. Зрэшты, пра гэтыя працы больш падрабязна я хацеў бы напісацьпраз два гады, калі будзе адзначацца 200-годзе Энгельса. Тут жа звярну ўвагу на адзіністотны момант: разбіраючы праграму Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, Энгельспісаў, што “спецыфічнай формай для дыктатуры пралетарыяту” з’яўляецца дэмакратычнаярэспубліка8. І нямецкія сацыял-дэмакраты ані не думалі пра вынайдзеную АляксандрамПарвусам і Львом Троцкім іншую форму палітычнай улады пралетарыяту – Саветырабочых дэпутатаў. Іх задавальняла дэмакратычная рэспубліка.Можна сказаць, што, захопліваючы ўладу, бальшавікі памыліліся ў сваіх разліках назаходнееўрапейскі рабочы клас і яго партыі. І тут зноў можна згадаць напісанае Энгельсаму прадмове да англійскага выдання першага тома “Капітала”. Спасылаючыся на думкуМаркса, ён сцвярджаў у 1886 годзе, што “Англія з’яўляецца адзінай краінай, дзенепазбежная сацыяльная рэвалюцыя можа быць ажыццёўлена цалкам мірнымі ілегальнымі сродкамі”9 (вядома, не без бунту паноўных класаў). Нельга адмаўляць, што зачас, які прайшоў ад 1886 года, істотнага сацыяльнага прагрэсу дасягнулі і Францыя, і(падкрэслім) Нямеччына, дзе сацыял-дэмакратычную праграму ў жыццё праводзіў урадБісмарка і дзе задоўга да бальшавіцкай Расіі пачалі ствараць так званы дзяржаўнысацыялізм.3) На пытанне, чаму Ленін вырашыў дэкрэтамі і тэрорам адмяніць у Расіі капіталізм,можна знайсці і трэці адказ.Мы можам сцвярджаць, што бальшавіцкі пераварот у Расіі быў учынены насуперакМарксу свядома, калі успомнім, што ў 1920 годзе пісаў Мікалай Бухарын у сваёй працы“Эканоміка пераходнага перыяду”. А курсівам ён вылучыў наступныя словы: “сусветнырэвалюцыйны працэс пачынаецца з ніжэйшых паводле свайго ўзроўню частковыхсістэмаў сусветнай гаспадаркі, дзе перамога пралетарыяту лягчэйшая, але крышталізацыяновых адносін цяжэйшая; хуткасць наступлення рэвалюцыі зваротна прапарцыянальнаясталасці капіталістычных адносін”10. Ленін, прачытаўшы гэтыя словы, зрабіў такуюзаўвагу: “рызыкоўна: трэба было б сказаць “не з вышэйшых” – і “не прамапрапарцыянальная”11.Ленін разумеў, што тэзіс Бухарына пярэчыць артадаксальнаму марксізму, але толькізмякчыў яго, зрабіў “дыялектычным”. Не выключана, што таго ж пункту гледжання, што іБухарын, ён прытрымліваўся і раней.Як бы там ні было, мы павінны канстатаваць, што Ленін, а потым і Бухарын, учынілірэвізію марксісцкай тэорыі пралетарскай рэвалюцыі. Зрэшты, бальшавіцкія аўтары назвалігэта творчым развіццём вучэння Карла Маркса.ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ РАЗНАБОЙКалі кажуць пра марксізм як цэласнае вучэнне, хочацца запярэчыць. Ні Маркс, ні Энгельсне выбудоўвалі сваё вучэнне як замкнутую сістэму, збор догмаў. Гэта пазней бальшавікі,

8 Гл. Маркс К., Энгельс Ф. Сочинения. Т. 22 С. 2379 Тамсама. Т. 23 С. 3410 Бухарин Н. И. Проблемы теории и практики социализма. М.: Политздат, 1989 С. 17211 Тамсама. С. 455 _________________________________________________________________________________________перарабіўшы Маркса “на рускі лад”12 , вывелі з усяго багацця марксізму пяць-шэсцьдогмаў. А самі Маркс і Энгельс ішлі за жыццём, адсочвалі тэндэнцыі ў сацыяльна-эканамічным і палітычным развіцці і напісанае імі пазней не зусім супадала з напісанымраней. Не забывайма, што сам Маркс аднойчы заявіў: я не марксіст.Ні Маркс, ні Энгельс не парупіліся прывесці ў парадак нават тэрміналогію, якою яныкарысталіся.У сваёй працы “Класавая барацьба ў Францыі з 1848 па 1850 г.” (раздзел ІІІ) Марксправодзіў адрозненне паміж сацыялізмам і камунізмам і пісаў, што камунізм – гэтарэвалюцыйны сацыялізм, абвяшчэнне бесперапыннай (перманентнай) рэвалюцыі,класавая дыктатура пралетарыяту як пераходная ступень да ліквідацыі класаў наогул.Такім чынам, Маркс прыпісваў камунізму тыя ўласцівасці, якія пазней бальшавіцкіятэарэтыкі прыпішуць сацыялізму як грамадскаму ладу. Марксава разуменне камунізмупадзяляў Энгельс, які ў 1888 годзе, у прадмове да англійскага выдання “МаніфестуКамуністычнай партыі”, адмыслова тлумачыў, чаму ён і Маркс не маглі ў 1847 годзеназваць гэты дакумент сацыялістычным маніфестам. Энгельс пісаў, што “ў 1847 годзесацыялізм быў буржуазным рухам, камунізм – рухам рабочага класа”.Трэба думаць, што з часам погляд на сацыялізм як на рух, мэту і лад у Маркса і Энгельсапамяняўся. У “Крытыцы Гоцкай праграмы” (1875) Маркс адрозненне паміж сацыялізмам ікамунізмам не праводзіў, але пісаў, што паміж капіталізмам і камунізмам/сацыялізмампавінен быць пераходны перыяд рэвалюцыйнай дыктатуры пралетарыяту. Калі ж гаворкаідзе пра Марксавы сацыялізм і камунізм як тэорыю, то адрознення паміж імі практычна невідаць. Мы ж ведаем, што ў 1880 годзе Энгельс выпусціў сваю працу “Развіццёсацыялізму ад утопіі да навукі”. Такім чынам, можна казаць, што з’явілася такаядысцыпліна, як навуковы сацыялізм. І менавіта навуковы сацыялізм вывучалі і выкладалі,прыкладам, у Польскай Народнай Рэспубліцы і ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы.А вось у Савецкім Саюзе ў прадметным паказальніку да 2-га выдання твораў Маркса іЭнгельса навуковы сацыялізм звялі да навуковага камунізму. І менавіта навуковыкамунізм вывучалі і выкладалі ў СССР.Калі ў 1917–1919 гг. камунізм як тэорыя, рух і мэта канчаткова вылучыўся з сацыялізму,то паўстала і адрозненне паміж сацыял-дэмакратамі і камуністамі. Першыя разглядалі якбяскласвае грамадства сацыялізм, другія – камунізм. Сацыялізм стаў у рэшце рэшт длябальшавікоў першай стадыяй камуністычнай грамадска-эканамічнай фармацыі.Цікава, ці ўзнікла б такое адрозненне паміж дзвюма плынямі ў сацыялізме, калі б Маркс іЭнгельс упарадкавалі тэрміналогію і прадпісалі сваім прыхільнікам і паслядоўнікамразумець тэрміны “сацыялізм” і “камунізм” так, а не іначай?Перш чым ператварыць сацыялізм і камунізм у дзве стадыі адной грамадска-эканамічнайфармацыі, бальшавікі таксама грашылі тэрміналагічнай неўпарадкаванасцю. Укастрычніку 1917-га яны здзейснілі нібыта сацыялістычную рэвалюцыю, але ёсць масатэкстаў, у якіх сцвярджаецца, што рэвалюцыя была камуністычнай. І Ленін, і Бухарын, ііншыя аўтары ўжо ў 1920-м годзе ставілі непасрэднай задачай пабудову камуністычнагаграмадства. Выступаючы на ІІІ з’ездзе камсамола Ленін выказваў упэўненасць, што

12 Пра пераробку Маркса пісаў нобелеўскі лаўрэат Чэслаў Мілаш сваёй кнізе “Зняволены розум”. ________________________________________________________________________________________________пакаленне, “якому цяпер 15 гадоў”, “праз 10–20 гадоў будзе жыць у камуністычнымграмадстве”13. Слова “сацыялізм” у гэтай прамове Леніна я не ўбачыў.ШТО АТРЫМАЛАСЯ?Можна сказаць, што ў 1917–1919 гг. адбыўся падзел марксізму на заходні і ўсходні. Гэтыдругі ў лекцыях Іосіфа Сталіна – будзе названы ленінізмам і нарэшце пад назвай“марксізм-ленінізм” стане дзяржаўнай ідэалогіяй. Заходні марксізм вырастае, каліагрубляць яго гісторыю, з позняга марксізму, асабліва з апошніх працаў Энгельса. (Удужках адзначым, што аўтарам вядомага выказванне пра канцавую мэту і рух трэбалічыць не Бернштайна, а Энгельса, які ў 1893 годзе сказаў: “У нас няма канчатковай мэты.Мы прыхільнікі пастаяннага, бесперапыннага разьвіцьця...”14.)Як і прадказваў той жа Бернштайн, камуністычны эканамічны лад мог дасягаць пэўнагапрагрэсу толькі ва ўмовах дыктатуры і, як гэта сфарумляваў Карл Каўцкі, дзяржаўнагарабства. Калі дыктатура з пэўных прычын аслабела, эканамічны прагрэс, нягледзячы нарэформы Мікіты Хрушчова, запаволіўся. У сельскай гаспадарцы асобныя раёны СССР напачатак 1960-х не дасягнулі нават даваеннага ўзроўню. Спробы Аляксея Касыгінаправесці новыя рэформы ў 1965-м і пазнейшых гадах сутыкнуліся з супрацівамбюракратыі, асабліва пасля чэхаславацкіх падзей 1968 года. Савецкі Саюз уступіў упаласу застою, стагнацыі.Што ж за лад стварылі бальшавікі? У 1920 годзе Бухарын пісаў пра сістэмусацыялістычнай дыктатуры. Мы, сацыял-дэмакраты, называем яе сістэмай камуністычнайдыктатуры. Дык вось, гэтую сістэму, на думку Бухарына, “можна было б назвацьдзяржаўным сацыялізмам”15. Але, памятаючы пра бісмаркаўскі дзяржаўны сацыялізм уНямеччыне, Бухарын устрымаўся ад такога вызначэння ладу, створанага бальшавікамі.Затое Ленін быў даволі шчыры. У адной са сваіх апошніх працаў, а менавіта ў артыкуле“Аб кааперацыі”, ён назваў новы эканамічны лад дзяржаўным капіталізмам16. Гэтай думкіпрытрымліваўся і брытанскі марксіст Тоні Кліф, аўтар даследавання “Дзяржаўныкапіталізм у Расіі” (1955), якое першапачаткова (1948) мела назву “Прырода сталінскайРасіі”.Пра тое, што СССР “заўсёды заставаўся часткай і ўдзельнікам капіталістычнайсветаэканомікі і ніколі не знаходзіўся па-за ёю”, адносна нядаўна пісаў амерыканскімарксіст Імануэль Валерстайн17. Пра тое, што Савецкі Саюз адставаў у эканамічным і ўсацыяльным развіцці, сведчаць лозунгі аб паскарэнні і “Больш сацыялізму!”, вылучаныяМіхаілам Гарбачовым ужо ў гады перабудовы, праз 70 год пасля бальшавіцкагаперавароту.Я свядома ўстрымліваюся тут ад ацэнкі палітычнага ладу бальшавіцкай Расіі і СССР.Дастаткова прачытаць, што пісалі пра гэты лад такія апаненты ў марксізме, як РозаЛюксембург і Карл Каўцкі. Тут трэба адначыць, што Роза Люксембург дакладна ўбачыла

13 Ленин В. И. Полное собрание сочинений. Изд. 5-е. Т. 41 С. 31814 Маркс К., Энгельс Ф. Сочинения. Т. 22 С. 56315 Бухарин Н. И. Проблемы теории и практики социализма. С. 13816 Гл. таксама развагі Леніна пра дзяржаўны капіталізм ў Савецкай Расіі ў яго артыкуле “Аб “левым”дзяцініцтве і аб дробнабуржуазнасці”.17 Валлерстайн И. Анализ мировых систем и ситуация в современном мире. – М., 2001 – С. 14 ________________________________________________________________________________________ў бальшавіцкім рэжыме тэндэнцыю да абюракрачвання, карупцыі, да падаўленняіншадумства і г. д.18.Як вядома, камунізм/сацыялізм разглядаецца ў марксізме як бяскласвае грамадства. Упрацы Троцкага “Здраджаная рэвалюцыя” ўтрымліваўся сацыялагічны аналіз савецкагаграмадства па стану на пачатак 1930-х гадоў. Троцкі, бадай, упершыню увёў паняцце“новы клас”. Гэтым тэрмінам ён абазначыў партыйна-савецкую бюракратыю, якаяз’яўлялася фактычным уладальнікам і распарадчыкам асноўных сродкаў вытворчасці. Яквядома, паводле Маркса, бюракратыя разглядае дзяржаву як сваю ўласнасць, а сваеінтарэсы – як інтарэсы дзяржаўныя. Маючы на ўвазе гэта і памятаючы сцвярджэннеЛеніна пра дзяржаўны капіталізм у Савецкай Расіі, да партыйна-савецкай бюракратыі, дабюракратычнай дзяржавы можна ўжыць Марксаў тэрмін “сукупны капіталіст”.Палажэнне Троцкага аб новым класе знайшло далейшае сваё развіццё ў кнізеюгаслаўскага камуніста Мілавана Джыласа, якая так і называецца: “Новы клас”. Пракласавае расслаенне савецкага грамадства пісала ў мемуарах “Маё жыццё” сацыялісткаГолда Меір, якая была першым паслом Дзяржавы Ізраіль у Маскве.Было б несправядліва вінаваціць усіх бальшавікоў у тым, што яны наўмысна стваралітаталітарны рэжым. У бальшавіцкай партыі былі розныя плыні. Што Расія яшчэ невыспела для сацыялізму/камунізму, Троцкі, а потым і Ленін зразумелі праз тры гады паслякастрычніцкага перавароту. Новая эканамічная палітыка, якую праводзіла бальшавіцкаяпартыя ў 1921–1928 гг., разглядалася як пераходны перыяд, як спроба цывілізавацьрасійскае (шырэй кажучы – савецкае) грамадства, падрыхтаваць яго да ладуцывілізаваных кааператараў, сацыялізму, але бальшавікам, асабліва сталінскай фракцыі,нягледзячы на тое, што яны займалі камандныя высоты ў эканоміцы, непадуладныя быліэканамічныя метады кіравання і рэгулявання гаспадарчага жыцця. Да таго ж у сталіністаўне было ўпэўненасці, што камуністычны рэжым у Савецкім Саюзе выстаіць унекамуністычным і антыкамуністычным акружэнні. І індустрыялізацыя, і калектывізацыяслужылі ў першую чаргу нарошчванню ваеннай сілы, падрыхтоўцы да вайны, а несацыяльнаму прагрэсу, павышэнню ўзроўню і паляпшэнню якасці жыцця рабочых і сялян.Між тым у правадыра аўстрыйскіх сацыял-дэмаркатаў Віктара Адлера можна прачытацьнаступнае выказванне Маркса: “Сацыяльная вытворчасць, якая кіруецца грамадствам,вось змест палітычнай эканоміі рабочага класа”19. Гэтую цытату мне не ўдалосяспраўдзіць, але няма сумнення, што вядомы марксіст не скажаў Марксава выказванне. Ітут паўстае некалькі пытанняў.1 Як разумелася Марксава палажэнне пра абагульненне (аграмаджванне, сацыялізацыю)сродкаў вытворчасці? Каму павінны належаць сродкі вытворчасці – вытворчымкалектывам, камунам (абшчынам), кааператывам, асацыяцыям ці дзяржаве?2 Вядома, што Маркс у сваёй творчасці нямала ўвагі надаў грамадзянскай супольнасці.Як разумелася роля грамадзянскай супольнасці? І ці было такое паняцце ў дактрынебальшавізму?

18 Гл. яе “Рукапіс аб рускай рэвалюцыі” ў кн.: Люксембург Р. О социализме и русской революции». – М.,199119 Адлер В. Статьи, речи, письма. Вып. 1-й. Виктор Адлер и Фридрих Энгельс. – М., 1924 С. 164
_______________________________________________________________________________________________________3. Нарэшце, ці уважліва было прачытана тое, што пісалі Маркс і Энгельс аб знішчэнніпрыватнай уласнасці?Нагадаю, што класікі абгрунтоўвалі неабходнасць знішчэння прыватнай уласнасці тым,што “ў сучасным грамадстве прыватная ўласнасць знішчана для дзевяці дзясятых ягочленаў”20. Цікава, ці выступалі б Маркс і Энгельс за знішчэнне прыватнай уласнасці, каліб тыя дзевяць дзясятых мелі хоць нейкую прыватную ўласнасць?Гэта пытанне тэарэтычнае. Мы ведаем, што, аналізуючы статыстыку, Маркс прыйшоў у“Капітале” да высновы аб канцэнтрацыі ўласнасці ў руках нямногіх, і гэта, на яго думку,зробіць лягчэйшым працэс экспрапрыяцыі экспрапрыятараў. Праўда, Бернштайн паказаў,што сярэдняя і дробная ўласнасць не выказвае тэндэнцыі да знікнення, і рабіўсупрацьлеглую выснову: працэс знішчэння прыватнай уласнасці не можа не прывесці даграмадзянскіх канфліктаў. Аднак, нягледзячы на гэта, неабходна канстатаваць, штобернштайніянскі падыход да пытання пакуль што не абвяргае адкрытую Марксамтэндэнцыю. Наколькі вядома, цяпер 1 працэнт насельніцтва Зямлі валодае 85 працэнтаміўласнасці. Іншая справа, што дробных і сярэдніх уласнікаў нямала.Ці стаім мы на баку Маркса, ці стаім на баку Бернштайна – у тым і ў другім разе мыможам канстатаваць, што ліквідацыя прыватнай уласнасці на асноўныя сродківытворчасці і адзяржаўленне (этатызацыя) гэтых сродкаў яшчэ не ёсцьсацыялізм/камунізм.Паставім пытанне так, як нам падказваюць паставіць яго Маркс і Энгельс: ці з’яўляюцца ўвыніку этатызацыі уласнікамі сродкаў вытворчасці, іх распарадчыкамі і арганізатарамівытворчасці дзевяць дзясятых членаў грамадства? Ці яны, як і пры капіталізме,адчужаныя ад сродкаў вытворчасці?І тут нельга не згадаць словы з Франкфурцкай дэкларацыі СацыялістычнагаІнтэрнацыяналу пра тое, што “сацыялізм азначае значна больш, чым новы эканамічны ісацыяльны лад”21. Калі вяртацца да працытаванага Адлерам Марксавага выказвання,сацыялізм – гэта перш-наперш дэмакратыя, гэта, калі, зноў жа, звяртацца даФранкфурцкай дэкларацыі, грамадскі кантроль вытворчай дзейнасці і забеспячэннесправядлівага размеркавання вынікаў вытворчасці. І калі маецца структураванаяграмадзянская супольнасць, калі працуюць дэмакратычныя інстытуты, капіталізм перастаебыць некантраляваным і вытворчасць становіцца сацыяльнай. Ці маюць у такіх умовахвыключнае значэнне формы ўласнасці?ДЭМАКРАТЫЗАВАЦЬ КАПІТАЛІЗМПа-марксісцку адукаваныя людзі яшчэ ў 1920-х і 1930-х гадах выказвалі (хто асцярожна,хто ўпэўнена) думку пра тое, што пасля камунізму ў Савецкай Расіі зноў настанекапіталізм. Такую думку выказвалі, у прыватнасці, Мікалай Бярдзяеў і наш АнтонЛуцкевіч. Да такой думкі – да думкі пра тое, што Савецкі Саюз ідзе да скону, – падводзіўсваіх чытачоў і аўтар працы “Здраджаная рэвалюцыя” (праўда, сам Троцкі гэтую думку невыказваў).

20 Маркс К., Энгельс Ф. Сочинения. Т. 4 С. 44021 Дэкларацыі Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу. – Мн., 2006 – С. 31
___________________________________________________________________________________________

Не прайшло і 75 год пасля бальшавіцкай рэвалюцыі, як дзяржаўны капіталізм у Расііператварыўся ў дзяржаўна-алігархічны, а марксізм-ленінізм быў спісаны ў архіў.Чаму так здарылася? Чаму былыя камуністы і камсамольцы сталі адкрытымікапіталістамі, эксплуататарамі? Таму што, кажучы словамі Пляханава, у 1917 годзепесенка капіталізму ў Расіі (і ў Беларусі) яшчэ не была спетая.Нагадаю, што ў 1920-х гг. у бальшавіцкім друку вялася дыскусія наконт прыярытэтаў, ібыла прынята формула, паводле якой ў Савецкім Саюзе будуецца сацыялізм, а задачыбуржуазнай рэвалюцыі вырашаюцца папутна. Практыка ж “рэальнага сацыялізму”паказала, што цягам 70 гадоў у Расіі і Беларусі камуністы выконвалі тыя задачы, якія ўкраінах Захаду выконваліся ў выніку буржуазных рэвалюцый і рэформаў. У прыватнасці,было створана індустрыяльнае грамадства і дасягнута ўсеагульная пісьменнасцьнасельніцтва, што з’яўляецца адной з істотных адзнак індустрыяльнага грамадства. Такімчынам, бальшавікі вырашылі тыя задачы, якія расійская буржуазія не вырашыла і нездольная была вырашыць за царскім часам. На большае ў бальшавікоў не было ніўнутраных, ні знешніх умоваў, бо яны так і не выйшлі з капіталістычнай светаэканомікі,бо, паводле Маркса, сацыялізм/камунізм можна пабудаваць толькі ў сусветным маштабе,бо, нарэшце, капіталізм яшчэ не перамог у сусветным маштабе і не спеў сваю песенку.У Расіі і Беларусі цяпер адкрыты, постсавецкі, капіталізм. У адрозненне ад расійскага,“наш” капіталізм можна назваць бюракратычным, дзяржаўным, які больш адпавядаемарксісцкаму паняццю “азіяцкі спосаб вытворчасці”, бо так званыя буржуа цалкамзалежаць ад бюракратыі, якая, як нам вядома ад Маркса, мае ў сваёй уласнасці дзяржаву ісама з’яўляецца сукупным капіталістам. У Беларусі так званы буржуа сёння ўласнік, абеспрацоўны, а то і вязень.У Беларусі створаны ідэальныя ўмовы эксплуатацыі працы. Дзеля гэтага ўведзенакантрактная сістэма найму работнікаў. Прафсаюзы, аб’яднаныя ў Федэрацыі прафсаюзаў,адзяржаўленыя, а незалежным прафсаюзам чыняцца ўсякія перашкоды. Ліквідаванысаветы працоўных калектываў. Трыпартысцкая сістэма, якая ўводзілася на пачатку 1990-хгадоў, практычна адсутнічае. У дачыненні да работнікаў дзяржава не выконвае сваіхканстытуцыйных абавязкаў: за сваю працу работнік не атрымлівае ўзнагароду, якаядазваляе годна жыць яму і яго сям’і. Дзяржава сваімі дэкрэтамі прымушае працаваць уграмадскім сектары усіх працаздольных членаў сям’і і такім чынам урываецца ў яепрыватную прастору.Сучасны капіталізм у Беларусі – гэта капіталізм сацыяльна няразвітай краіны.Паўстае класічнае пытанне: што рабіць? Каб дамагчыся сацыяльнай дэмакратыі, трэбаперш-наперш дамагчыся дэмакратыі палітычнай і пасля гэтага дэмакратызавацькапіталізм, зрабіць яго дэмакратычным. Інакш кажучы, трэба дасягнуць эканамічнайдэмакратыі, паставіць усе формы ўласнасці ў роўныя ўмовы, а ўласнікаў сродкаўвытворчасці і саму вытворчасць – пад грамадскі кантроль. Не павінна быць працоўныхадносін, якія не рэгулююцца законам, пакласці канец сваволі наймальнікаў – гэтыялозунгі павінны яднаць левых. Ліквідаваць кантрактную сістэму, даць новае дыханнетрыпартысцкай сістэме, вярнуць саветы працоўных калектываў, забяспечыць наёмнамуработніку ўзнагароджанне, якое дае магчымасць годна жыць яму самому і ягонай сям’і, –

гэтыя лозунгі таксама павінны яднаць левых. Без дасягнення гэтых мэтаў нельга казаць,што ў Беларусі закладзены падмурак сацыяльнай вытворчасці і сацыяльнай дзяржавы.

Анатоль Сідарэвіч.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме