15:00 14.08.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Беларусь: да Будапешцкага мэмарандума праз Віленскі?

Міжнародная асацыяцыя «Інстытут Нацыянальнай Палітыкі» 8 жнiўня гэтага года правяла ў Кіеве першую міжнародную прэс-канферэнцыю на тэму: . Яна прайшла ў навукова-практычным фармаце і была прысвечана ўзаемадзеянню прававедаў і палітыкаў Украіны і Беларусі па аднаўленні дзеяння прынцыпаў хельсінкскага Заключнага акта АБСЕ па Будапешцкім мэмарандуме ў дачыненні да нашых краінаў ().

Праблема змены "менскіх пагадненняў" на Будапешцкі мэмарандум ёсць агульная для нас з украінцамі справа.

На прэс-канферэнцыі было абвешчана аб стварэнні Міжнароднай групы прававедаў, якая будзе садзейнічаць эфектыўнай абароне нацыянальных інтарэсаў Украіны і Беларусі шляхам салідарнай адказнасці перад імі краінаў-гарантаў па Будапешцкім мэмарандуме паводле рэзалюцыі Генасамблеі ААН №56/83 «Адказнасць дзяржаў за міжнародна-супрацьпраўныя дзеянні». Расея павінна адказаць за непасрэднае парушэнне Будапешцкага мэмарандума, а ЗША з Вялікабрытаніяй за бяздзейнасць іх вышэйшых органаў і службовых асоб па спыненні парушэнняў з боку Расеі.

Стварэнне Міжнароднай групы прававедаў, у якую ўвайдуць і эксперты з іншых краінаў-удзельніц АБСЕ, зацікаўленных у аднаўленні пасляваеннай сістэмы бяспекі, з’яўляецца, без перабольшвання, гістарычнай падзеяй. Бо яе ўдзельнікі будуць карыстацца агульным палітыка-прававым заключэннем наступстваў адыхода “гарантаў” ад сваіх абавязацестваў, пачынаючы з лістапада 1996 года ў . Не падтрымаўшы імпічмент Лукашэнкі, ЗША і Вялікабрытанія справакавалі пабудову “еўразіства” і ягоную на чале з Расеяй вайну з Грузіяй, з Украінай, з усім цівілізаваным светам. Спазналі расейскія атакі гэтыя “гаранты” і на сабе.

Падчас далейшай дзейнасці паўстае вельмі важнае пытанне: на якія інстытуцыі мы можам разлічваць у аднаўленні канстытуцыйнага ладу Беларусі? На дэпутатаў Вярхоўнага Савета 13-га склікання, якія выкінулі ў сметнік заключэнне сваёй Спецкамісіі па “прэзідэнцтве” Лукашэнкі, як толькі старшыня гэтай камісіі Віктар Ганчар са сваім сябрам бізнесоўцам Анатолем Красоўскім былі гвалтоўна выкрадзены і пакараны смерццю па-за судом? Ці на Раду БНР, якая ўзяла на сабе па каардынуючую ролю ў абароне незалежнасці Беларусі і зараз ігнаруе ўсе да яе звароты?

У любым выпадку справа будзе рухацца надалей з імі, ці без іх. Сведчаннем таму ёсць ухвала кіраўніцтвам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) стварэнне па падрыхтоўцы праекта зменаў у Канстытуцыю 1994 года. Аднаўленне канстытуцыйнага ладу праз аднаўленне дзеяння на Беларусь прынцыпаў АБСЕ па Будапешцкім мэмарандуме з’яўляецца галоўнай задачай гэтай камісіі.

Чатыры гады таму, у дні, калі здарылася трагедыя пад Ілавайскам, я ўдзельнічаў па запрашэнні Украінскай асацыацыі міжнароднага права ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Інтарэсы Украіны: міжнародна-прававая абарона”. На ёй я прапанаваў трымацца Будапешцкага мэмарандума праз далучэнне да праграмы eUnion, - да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе. Але, тады быў заключаны МЕНСК-1 і старшыня УАМП Аляксандр Задарожны (зямля пухам нябожчыку) вельмі абураўся тым, што крамлёўская палітыка ўзяла верх над міжнародным правам.

Мая прапанова 11 чэрвеня 2015 года ўвайшла ў Сумесную Дэкларацыю па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, а 18 кастрычніка 2016 года - у Канцэпцыю па лічбавай супольнасці. Па ёй Еўракамісія зараз будзе падтрымліваць рэалізацыю “дарожных мапаў”, у тым ліку і па маім накірунку – EU4Digital: eUnion. Таму змена “менскіх пагадненняў” на Будапешцкі мэмарандум - справа бліжэйшага часу.

Каб паскорыць гэты працэс, удзельнікі прэс-канферэнцыі прынялі рэзалюцыю “На шляху да сапраўднага партнёрства ў лічбавую эпоху” і дамовіліся наступныя мерапрыемствы правесці восенню ў Кіеве і Брусэлі (у Еўрапарламенце) з прэзентацыяй захадаў па аднаўленні на Украіну і Беларусь дзеяння прынцыпаў АБСЕ па Будапешцкім мэмарандуме.

Поўная першай міжнароднай прэс-канферэнцыі «Будапешцкі фармат, як эфектыўны шлях деоккупации».

У рабоце прэс-канферэнцыі «Будапешцкі фармат, як эфектыўны шлях деоккупации» прынялі ўдзел

ад Украіны:

Юрый Шуліпа, юрыст, дырэктар міжнароднай асацыяцыі «Інстытут Нацыянальнай Палітыкі», дырэктар «Інстытута даследавання расейскай агрэсіі»,

Іван Бялецкі, юрыст, старшыня Праўлення міжнароднай асацыяцыі «Інстытут Нацыянальнай Палітыкі», лідэр палітычнай партыі «Партыя Нацыяналістаў»,

Марына Багрова, сябра Праўлення міжнароднай асацыяцыі «Інстытут Нацыянальнай Палітыкі», дырэктар данецкага абласнога філіяла «Інстытута Нацыянальнай Палітыкі»,

Юрый Кармазін, вядомы ўкраінскі палітычны дзеяч, экс-суддзя, доктар філасофскіх навук, прафесар, заслужаны юрыст Украіны, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны 2, 3, 4, 6 скліканняў, лідэр палітычнай партыі «Партыя абаронцаў Айчыны», прэзідэнт «Інстытута права і грамадства»,

Юрый Георгіеўскі, доктар юрыдычных навук, старшыня Каардынацыйнага савета грамадскай арганізацыі "ЭкспэртыЗА Рэформаў», адвакат, экс-начальнік Галоўнага тэрытарыяльнага ўпраўлення юстыцыі па Харкаўскай вобласці, экс-намеснік кіраўніка адміністрацыі Харкаўскай вобласці,

Рыза Шэўкіеў, генеральны дырэктар Фонду «Крым», сябра Праўлення Меджліса крымскотатарского народа;

ад Рэспублікі Беларусь:

Ігар Леднік, намеснік дырэктара «Інстытут даследавання расейскай агрэсіі», сааўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краін ЕС і Усходняга партнёрства,

Міхаіл Пастухоў, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у адстаўцы, прафесар, доктар юрыдычных навук;

ад ЗША:

Герман Обухаў, палітычны эксперт, дырэктар Фонду «Стоп Інформ Тэрор», сябра Праўлення міжнароднай асацыяцыі "Інстытут нацыянальнай палітыкі».

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме